Любаны
Люба́ны[2] (трансліт.: Liubany, руск.: Любаны) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Гіжэнскага сельсавета.
Вёска
Любаны
|
Геаграфія
правіцьЛюбаны размешчаны на поўначы Слаўгарадскага раёна на мяжы з Чавускім раёнам. За 1,6 км на паўночны захад ад вёскі бярэ выток Гарадзец.
Кожную сераду ў вёску ходзіць аўтобус Слаўгарад-Любаны.
Гісторыя
правіцьУпершыню згадваецца ў гістарычных крыніцах у 1555 годзе як сяло Любанавічы (у 1572 Любаны). Паводле мясцовага тлумачэння, назва вёскі паходзіць ад таго, што жыхары Любанаў з’яўляліся не прыгоннымі, а казённымі сялянамі, і паміж імі і панам была заключана «палюбоўная сказка»[3].
Перад вайной у вёсцы жыло 294 чалавекі[4].
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў жніўні 1943 году гітлераўцамі было спалена 102 двароў (са 114 да вайны)[4].
Насельніцтва
правіцьСлавутасці
правіць- Брацкая магіла савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1941 годзе у баях супраць нямецкіх захопнікаў. На паўднёвай ускраіне вёскі, з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь.
- Магілы савецкіх воінаў, якія загінулі ў кастрычніку 1943 года пры вызваленні раёна ад нямецкіх захопнікаў[5].
Зноскі
- ↑ а б в КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (руск.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ а б Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — 592 с.: іл. С. 573
- ↑ а б Любаны (руск.)
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — 592 с.: іл. С. 559
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх