Любен Нікалаў

балгарскі футбаліст

Любен Нікалаў (балг.: Любен Николов; нар. 8 верасня 1985, Сафія, Балгарыя) — балгарскі футбаліст, абаронца.

Футбол
Любен Нікалаў
Поўнае імя Любен Георгіеў Нікалаў
Нарадзіўся 8 верасня 1985(1985-09-08)[1][2] (39 гадоў)
Грамадзянства  Балгарыя
Рост 190 см
Вага 67 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2005 Балгарыя Віхрэн (Санданскі) 4 (1)
2005—2006 Балгарыя Радопа (Смолян) 10 (0)
2006—2007 Балгарыя Марыца (Плоўдзіў) 18 (2)
2007—2009 Балгарыя Спартак (Плоўдзіў) 22 (1)
2009—2010 Балгарыя Нясебыр 20 (2)
2010—2011 Балгарыя Акадэмік (Сафія) 13 (0)
2011—2012 Балгарыя Спарціст (Своге) 20 (3)
2013—2014 Беларусь Дынама (Брэст) 53 (0)
2015—2016 Тайланд Сісакет 34 (1)
2017 Тайланд Супер Паўэр Самут Пракан 27 (1)
2018 Малайзія ПКНП (Іпах) 3 (0)
2019 Камбоджа Вісаха (Пнампень)
2019—2020 Балгарыя Дунаў (Русэ) 23 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 верасня 2021.

Клубная кар’ера

правіць

Выступаў у Балгарыі, пераважна ў другім па значнасці дывізіёне (Б група).

У сакавіку 2013 года перайшоў у брэсцкае «Дынама»[3]. У брэсцкім клубе адразу замацаваўся ў аснове на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, дзе трывала гуляў на працягу ўсяго сезона. У кастрычніку 2013 года атрымаў траўму, праз месяц вярнуўся на поле.

У сезоне 2014 працягваў быць асноўным цэнтральным абаронцам. У матчы 18-га тура супраць мінскага «Дынама» (20 ліпеня, 1:3) на 14-й хвіліне прычыніў цяжкую траўму Арцёму Быкаву, за што пасля матча атрымаў шасціматчавую дыскваліфікацыю[4]. Пазней зноў заняў сваё месца ў цэнтры абароны.

У снежні 2014 года перайшоў у тайландскі клуб «Сісакет»[5]. У 2017 годзе выступаў у Тайландзе за «Супер Паўэр Самут Пракан», а ў лютым 2018 года стаў іграком малайзійскага ПКНП. У пачатку 2019 года перабраўся ў камбаджыйскі клуб «Вісаха».

У жніўні 2019 года вярнуўся ў Балгарыю, папоўніўшы склад «Дунава» з Русэ. Па заканчэнні сезона 2019/20 пакінуў клуб і завяршыў прафесійную кар’еру.

Зноскі