Арцём Генадзевіч Быкаў

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Арцём Быкаў)

Арцём Быкаў (нар. 19 кастрычніка 1992, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца грэчаскага клуба «Ламія» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Футбол
Арцём Быкаў
Поўнае імя Арцём Генадзевіч Быкаў
Нарадзіўся 19 кастрычніка 1992(1992-10-19)[1][2] (31 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 182 см
Вага 75 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Грэцыя Ламія
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2010 Беларусь Зорка-БДУ (Мінск) 50 (6)
2011—2018 Беларусь Дынама (Мінск) 126 (10)
2012   Беларусь Бяроза-2010 12 (2)
2015   Беларусь Мінск 10 (1)
2018—2020 Беларусь Дынама (Брэст) 46 (3)
2021—2024 Беларусь Дынама (Мінск) 88 (16)
2024— Грэцыя Ламія
Нацыянальная зборная[* 2]
2011 Беларусь Беларусь (да 19) 2 (0)
2012—2013 Беларусь Беларусь (да 21) 17 (4)
2014— Беларусь Беларусь 27 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 жніўня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 15 верасня 2023

Клубная кар’ера

правіць

Пачынаў кар’еру ў «Зорцы-БДУ», а ў 2011 годзе перайшоў у мінскае «Дынама», дзе спачатку выступаў за дубль. Першую палову 2012 года правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010», а пасля вяртання стаў з’яўляцца ў асноўным складзе «Дынама».

У сезоне 2013 замацаваўся на пазіцыі апорнага паўабаронцы, дзе нярэдка стаў з’яўляцца ў стартавым складзе. 22 верасня 2013 года ў канцы матча супраць «Нёмана» здарыўся канфлікт паміж Быкавым і Гі Стэфанам Эсамэ[4], з-за якога Арцём быў на некаторы час адхілены ад асноўнага складу. Адразу пасля вяртання, 26 кастрычніка 2013 года, забіў свой першы гол у чэмпіянаце, з далёкай адлегласці паразіўшы браму «Гомеля».

У сезоне 2014 заставаўся асноўным апорным паўабаронцам мінчан, часам гуляў як флангавы паўабаронца. 20 ліпеня 2014 года падчас матча з брэсцкім «Дынама» атрымаў цяжкую траўму ў сутыкненні з Любенам Нікалавым, вярнуўся на поле толькі ў лістападзе 2014 года.

Сезон 2015 распачаў у аснове дынамаўцаў, але не здолеў вярнуць кандыцыі пасля траўмы. У жніўні 2015 года да канца сезона быў аддадзены ў арэнду клубу «Мінск»[5]. У складзе «Мінска» замацаваўся ў асноўным складзе на пазіцыі левага паўабаронцы. Па заканчэнні сезона вярнуўся ў «Дынама»[6]. У сезоне 2016 трывала гуляў у аснове дынамаўцаў, часам выкарыстоўваўся на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. Сезон 2017 пачынаў у цэнтры паўабароны, пазней стаў выступаць у якасці левага абаронцы.

У студзені 2018 года падоўжыў кантракт з «Дынама»[7]. У жніўні 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў сталічны клуб[8] і неўзабаве падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама»[9]. У складзе брэсцкай каманды стаў гуляць у стартавым складзе. Сезон 2019 таксама пачынаў у аснове, аднак у маі атрымаў траўму, і да канца сезона з’яўляўся на полі толькі эпізадычна. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з «Дынама» на сезон 2020[10].

У студзені 2021 года вярнуўся ў мінскае «Дынама»[11], дзе стаў іграком асновы. У студзені 2023 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам[12].

У жніўні 2024 года перайшоў у грэчаскі клуб «Ламія»[13].

Міжнародная кар’ера

правіць

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

У маі 2014 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[14]. Дэбютаваў у зборнай 18 мая 2014 года ў таварыскім матчы супраць Ірана[15].

У 2015—2016 гадах не выклікаўся ў зборную, а 1 чэрвеня 2017 года пасля доўгага перапынку зноў згуляў за нацыянальную каманду, правёўшы на полі другі тайм таварыскага матча супраць Швейцарыі (0:1). З 2018 года чарговы раз заставаўся па-за складам зборнай, пакуль 2 чэрвеня 2021 года не згуляў у таварыскім матчы супраць Азербайджана (1:2), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме.

Дасягненні

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Artem Bykov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Artem Bykov // FBref.com
  3. https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2022/bykau-artsiom
  4. Ги Эссаме: «Быков попросил у меня прощения» (руск.). by.tribuna.com (22 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2021.
  5. Артем Быков до конца сезона на правах аренды будет играть в "Минске" (руск.). football.by (6 жніўня 2015). Праверана 16 лютага 2024.
  6. Футбол. Артем Быков может продолжить карьеру в "Минске" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (30 лістапада 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
  7. Быков продлил контракт с минским "Динамо" (руск.). football.by (12 студзеня 2018). Праверана 16 лютага 2024.
  8. Артем Быков покинул минское "Динамо" (руск.). football.by (6 жніўня 2018). Праверана 16 лютага 2024.
  9. Артем Быков перешел в брестское "Динамо" (руск.). football.by (13 жніўня 2018). Праверана 16 лютага 2024.
  10. Веретило и Быков на сезон продлили контракты с брестским "Динамо" (руск.). football.by (27 снежня 2019). Праверана 16 лютага 2024.
  11. Минское "Динамо" обявило о возвращении Артема Быкова (руск.). football.by (13 студзеня 2021). Праверана 16 лютага 2024.
  12. Футбол. Артем Быков продлил контракт с минским "Динамо" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (23 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2023. Праверана 23 студзеня 2023.
  13. Артем Быков подписал контракт с "Ламией" (руск.). football.by (9 жніўня 2024). Праверана 12 жніўня 2024.
  14. Футбол. Сергей Политевич, Артем Быков и Павел Савицкий впервые вызваны в сборную Беларуси (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (12 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
  15. В составе национальной сборной первый матч провел Артем Быков (руск.). football.by (18 мая 2014). Праверана 16 лютага 2024.

Спасылкі

правіць