Любоў Міхайлаўна Пакаташкіна

мастак-графік

Любоў Міхайлаўна Пакаташкіна (нар. 18 кастрычніка 1936, Мінск) — беларускі мастак-графік. Член Саюза мастакоў СССР.

Любоў Міхайлаўна Пакаташкіна
Дата нараджэння 18 кастрычніка 1936(1936-10-18) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастачка
Вучоба
Член у

Біяграфія правіць

У 1960 годзе скончыла Мінскае мастацкае вучылішча, з дыпломнай працай «Вясновы вецер». З 1960 года брала ўдзел у выстаўках рэспубліканскага і ўсесаюзнага узроўняў.

Творчасць правіць

Працуе ў галіне станкавай графікі, у асноўным у тэхніцы лінагравюры, тэмперы, афорта[1].

Асноўныя творы, напісаныя ў суаўтарстве з Яўгенам Пакаташкіным — графічныя лісты, прысвечаныя абароне Брэсцкай крэпасці: «Памром, але не здадзімся», «У напад», «Глыток вады» (1961). Імі створаны таксама індустрыяльная серыя «Светлагорск. Разгрузіць хлеў» (1962); лісты «Станцыя Навабеліца», «Пагрузка кантэйнераў» (1963), «Верталёты», «У дождж. Аэрадром» (1964), «Аэрапорт» (1967).

Сям’я правіць

Была ў шлюбе з беларускім мастаком-графікам Яўгенам Пакаташкіным.

Зноскі