Адкрыць галоўнае меню

Людвіг Андрэас фон Феербах (ням.: Ludwig Andreas von Feuerbach; 28 ліпеня 1804 — 13 верасня 1872) — нямецкі філосаф-матэрыяліст і атэіст, адзін з прадстаўнікоў класічнай нямецкай філасофіі.

Людвіг Андрэас Феербах
ням.: Ludwig Feuerbach
Feuerbach Ludwig.jpg
Дата нараджэння 28 ліпеня 1804(1804-07-28)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 верасня 1872(1872-09-13)[1][2][…] (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька: Paul Johann Anselm Ritter von Feuerbach[d]
Род дзейнасці антраполаг, філосаф, выкладчык універсітэта, пісьменнік, багаслоў
Навуковая сфера Young Hegelians[d], philosophy of religion[d], этыка, эпістэмалогія і philosophical anthropology[d]
Месца працы
Альма-матар
Сайт ludwig-feuerbach.de
Подпіс Подпіс
Commons-logo.svg Людвіг Андрэас Феербах на Вікісховішчы

У 1830 г. ананімна апублікаваў твор «Думкі пра смерць і бяссмерце», дзе паказаў негрунтоўнасць хрысціянскага догмату пра бессмяротнасць душы. Кніга была канфіскавана, ананімнасць раскрыта, і Феербах быў пазбаўлены права выкладання. Амаль 25 гадоў ён пражыў у вёсцы Брукбург (Цюрынгія), дзе ім былі напісаны яго галоўныя працы. У апошнія гады жыцця захапіўся сацыяльна-эканамічнымі праблемамі і нават уступіў у сацыял-дэмакратычную партыю (1870). У цэнтры яго вучэння чалавек — «адзіны, універсальны і вышэйшы прадмет філасофіі». І адносіны да яго павінны быць не абстрактна-тэарэтычныя, сузіральныя, а дзейныя, творчапераўтваральныя, бо «сапраўдная філасофія не ў тым, каб ствараць кнігі, а каб ствараць людзей». Філосаф лічыў, што лёс чалавецтва залежыць ад яго самога. Крытыка рэлігіі прывяла яго да матэрыялістычнай філасофіі, што абапіраецца на жыццёвы вопыт людзей і непасрэдна вынікае з умоў чалавечага існавання. Сцвярджаў, што матэрыялізм такі ж стары, як і чалавецтва, што ён дазваляе правільна зразумець чалавека і паказаць яму шлях да шчасця.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118532758 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 2,0 2,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 3,0 3,1 Ludwig Feuerbach // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Фейербах Людвиг Андреас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.

ЛітаратураПравіць

  • Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1998. ISBN 985-11-0108-7