Людміла Іванаўна Смаргачова
Людміла Іванаўна Смаргачо́ва (нар. 29 лістапада 1950) — украінская артыстка балета. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1976). Народная артыстка УССР (1978), педагог-рэпетытар па балеце Нацыянальнай оперы Украіны.
Людміла Іванаўна Смаргачова | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 лістапада 1950 (73 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | балерына, балетны педагог |
Тэатр | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Людміла Смаргачова нарадзілася 29 лістапада 1950 года ў Кіеве.
У 1969 годзе скончыла Кіеўскае харэаграфічнае вучылішча і была прынята ў трупу КУАТОБ імя Т. Р. Шаўчэнкі.
У 1969—1994 — прыма-балерына КУАТОБ імя Т. Р. Шаўчэнкі.
У 1989 годзе скончыла балетмайстарскае аддзяленне Маскоўскага тэатральнага інстытута.
У 1998 годзе стала педагогам Міжнароднага цэнтра развіцця харэаграфічнага мастацтва.
У цяперашні час рэпетытар па балеце Нацыянальнай оперы Украіны.[1]
Творчасць правіць
Балерына лірыка-рамантычнага плана. «Акадэмізм, бездакорная тэхніка злучаліся ў выканальніцкім стылі Л. Смаргачовай з артыстызмам, уменнем надаць выяве непаўторную індывідуальнасць».[2]
Сярод партый — Жызель («Жызель» А. Адана), Аўрора («Спячая прыгажуня» П. І. Чайкоўскага), Джульета («Рамэа і Джульета» С. С. Пракоф’ева); Радыска («Чыпаліна» К. Хачатурана , першая выканаўца партыі), Маўка («Лясная песня » Скарульскага ) і інш.
Узнагароды правіць
- 1973 — 2-е месца на Маскоўскім міжнародным конкурсе артыстаў балета[3]
- 1976 — Дзяржаўная прэмія СССР за выкананне партыі Радыскі ў балеце «Чыпаліна» К. С. Хачатурана
- 1978 — 1-е месца на конкурсе артыстаў балета ў Токіа
- 1978 — Народная артыстка УССР
- 1979 — Прэмія Ленінскага камсамола за высокае выканальніцкае майстэрства
- 2011 — Ордэн княгіні Вольгі III ступені[4]
Зноскі
- ↑ Творчий склад Національної опери України Архівавана 23 жніўня 2011 года. Официальный сайт Национальной оперы Украины.
- ↑ Туркевич В. Д. Хореографічне мистецтво України у персоналіях: довідник. — К.: Біографічний інститут НАН України, 1999. — С.178-179.
- ↑ Адажио из балета «Спартак» Архівавана 19 снежня 2017. Л. І. Смаргачова (Фрыгія) і А. Б. Гадуноў (Спартак), харэаграфія Ю. М. Грыгаровіча, дакументальная здымка 1973 года, Маскоўскі міжнародны конкурс артыстаў балета.
- ↑ Указ Президент України від 23 березня 2011 року № 331/2011 «Про відзначення державними нагородами України з нагоди Всеукраїнського дня працівників культури та аматорів народного мистецтва» . Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2017. Праверана 28 жніўня 2017.
Літаратура правіць
- Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.- М.: Советская энциклопедия, 1981.- 623 стр. с илл.