Аляксандр Барысавіч Гадуноў
Аляксандр Барысавіч Гадуноў (28 лістапада 1949, Южна-Сахалінск, Сахалінская вобласць — 18 мая 1995, Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША) — савецкі і амерыканскі артыст балета і кінаакцёр. Заслужаны артыст РСФСР (1976).
Аляксандр Барысавіч Гадуноў | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 лістапада 1949[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 мая 1995[3] (45 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Lyudmila Vlasova[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, артыст балета, харэограф, кінаакцёр |
Гады актыўнасці | 1974 — 1995 |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0324231 |
Біяграфія
правіцьРаннія гады
правіцьНарадзіўся ў сям’і інжынера-будаўніка. Бацькі, Лідзія Мікалаеўна Студзянцова і Барыс Іларыёнавіч Гадуноў-Вадукаў, пазнаёміліся ў блакадным Ленінградзе, дзе Лідзія засталася пасля заканчэння Ленінградскага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту, а Барыс аднаўляў разбураныя бамбёжкай будынкі і камунікацыі. Пасля вайны Гадуновых з двухгадовым першынцам Алегам накіравалі на Сахалін, у Южна-Сахалінск, дзе ў сям’і нарадзіўся Аляксандр.
Калі Сашу споўнілася тры гады, бацькі развяліся. Лідзія Мікалаеўна перавезла дзяцей да брата ў Рыгу. Сама яна прыехала праз год, адпрацаваўшы пяцігадовы кантракт на Сахаліне, і паступіла працаваць на Прыбалтыйскую чыгунку, якая дала ёй пакой у камунальнай кватэры ў цэнтры Рыгі, на рагу вуліц Стабу і Тэрбатас.
У 1958 годзе Аляксандр паступіў у Рыжскае харэаграфічнае вучылішча. Вучылішча скончыў ў 1967 годзе па класе педагогаў Юрыса Капраліса і Артура Экіса. На працягу ўсяго жыцця Гадуноў падтрымліваў з Юрысам Капралісам сяброўскія адносіны .
«Малады балет»
правіцьПа заканчэнні вучылішча Гадуноў атрымаў размеркаванне ў Латвійскі тэатр оперы і балета, хоць меў запрашэнне ад Ігара Маісеева ў Дзяржаўны харэаграфічны ансамбль «Класічны балет» («Малады балет»). У той час, у 18-гадовым узросце, ён яшчэ меў невялікі рост, з-за чаго мог быць прыняты толькі ў кардэбалет — гэтак Лідзіі Мікалаеўне прама заявіў кіраўнік балетнай трупы Аляксандр Лемберг. Гадуноў адправіўся на прыём да міністра культуры Латвійскай ССР Уладзіміру Ільічу Каўпужу з просьбай адпусціць яго ў Маскву, але дазволу не дамогся, таму з’ехаў у сталіцу самавольна.
У «Маладым балеце» (1967—1971) Гадуноў ўшчыльную пазнаёміўся з элітай савецкага балета. У класах Асафа Месерэра і Аляксандра Рудэнкі ён шліфаваў тэхніку, якая дазваляла выконваць як класічныя па-дэ-дэ, так і творы сучасных харэографаў. Ён саліраваў у «Мімалётнасцях» Касьяна Галяйзоўскага, «Гран-па» Асафа Месерэра, «Паэзіі пачуццяў» Ігара Маісеева. Танчыў у «Адажыо» Альбіноні, пастаўленым Ігарам Чарнышова ўпершыню ў Савецкім Саюзе, рэпетыраваў з Алегам Вінаградавым і з эстонскім харэографам Май-Эстэр Мурдмаа.
З «Маладым балетам» Гадуноў аб’ездзіў увесь свет, але марыў танцаваць ў Вялікім тэатры. Неўзабаве было запрашэнне ад галоўнага балетмайстра тэатра Юрыя Грыгаровіча.
У Вялікім тэатры
правіцьУ 1971 годзе Гадуноў залічаны салістам у балетную трупу Вялікага тэатра. Яго гучны дэбют адбыўся ў «Лебядзіным возеры».
Аднак малады саліст прыйшоў у Вялікі, калі там адкрыта варагавалі тры групоўкі — Грыгаровіча, Плісецкай і Васільева. Запрашэнне Маі Плісецкай стаць яе партнёрам наклікалі на яго гнеў галоўнага балетмайстра. Таму Гадуноў танцаваў вельмі мала: Спартака ўсяго пяць разоў, Івана Грознага — дзевяць, Пастуха ў «Вясне святой» — два. Хазэ ў «Кармэн» каля сарака разоў, Вронского ў «Ганне Карэнінай» — больш за трыццаць, Клаўдзія ў «Любоўю за любоў» — звыш дваццаці. Апошняй яго прэм’ерай стаў Тыбальда ў «Рамэа і Джульеце».
Зноскі
- ↑ Alexander Godunow // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Alexander Godunow // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004.