Людміла Карнееўна Сакалоўская

Людміла Карнееўна Сакалоўская (нар. 10 сакавіка 1954, Барысаў, Мінская вобласць) — беларускі эканаміст, дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Людміла Карнееўна Сакалоўская
Нараджэнне 10 сакавіка 1954(1954-03-10) (70 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзілася 10 сакавіка 1954 года ў г. Барысаў Мінскай вобласці.

Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава, эканаміст.

Працоўную дзейнасць пачала аператарам Барысаўскай гарадской машыналічыльнай станцыі. Працавала інспектарам, інжынерам па нарміраванню, эканамістам па працы, старшым эканамістам па працы, начальнікам бюро, намеснікам начальніка, начальнікам планавага аддзела, начальнікам планава-эканамічнага ўпраўлення, выконваючым абавязкі намесніка дырэктара па эканамічных пытаннях, намеснікам генеральнага дырэктара барысаўскага завода «Аўтагідраўзмацняльнік», начальнікам планава-эканамічнага аддзела, начальнікам упраўлення эканомікі працы і заработнай платы, выконваючым абавязкі намесніка генеральнага дырэктара па эканоміцы адкрытага акцыянернага таварыства «Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталявання». Намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы адкрытага акцыянернага таварыства «Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталявання».

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання[1].

Узнагароды правіць

Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі