Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталявання

Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталявання (БАТЭ) — прадпрыемства ў горадзе Барысаве. Найбуйнейшае прамысловае прадпрыемства горада, колькасць супрацоўнікаў складае каля 4000 чалавек. З’яўляецца галаўной кампаніяй холдынгу «Аўтакампаненты».

ААТ «Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталявання»
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1958
Краіна
Размяшчэнне Сцяг Беларусі г. Барысаў, Беларусь
Адрас
Ключавыя постаці Генеральны дырэктар
Аляксандр Анатольевіч Марчанка
Галіна аўтамабільная прамысловасць
Прадукцыя старцёры і генератары для рухавікоў грузавых і легкавых аўтамабіляў, аўтобусаў, сельскагаспадарчай тэхнікі і спецтэхнікі.
Колькасць супрацоўнікаў ≈ 4000
Сайт oaobate.by

Заснаваны ў 1958 годзе. З 1994 года ААТ з сучаснай назвай.

Прадукцыя

правіць

Асноўная прадукцыя (2005): старцёры да карбюратарных і дызельных рухавікоў і запасныя часткі да іх (прывады, рэле, якары, трансфарматары, шпулі ўзбуджэння); генератары на інжэктарныя рухавікі Волжскага аўтамабільнага завода і рухавікі Запарожскага маторнага завода; электрарухавікі; тавары народнага спажывання (электракаміны, электрапліткі, электрасокавыціскалкі і інш.). Прадукцыя БАТЭ пастаўляецца на мінскія аўтамабільны і трактарны заводы, расійскія ААТ «Горкаўскі аўтамабільны завод», «Камскі аўтамабільны завод», «Волжскі аўтамабільны завод» і інш.

Холдынг

правіць

Холдынг «Аўтакампаненты» быў створаны ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 жніўня 2011 года № 388 "Аб некаторых пытаннях стварэння і дзейнасці холдынгу «Аўтакампаненты». ААТ «БАТЭ» стала кіруючай кампаніяй холдынгу[1].

У холдынг ўваходзіць 13 прадпрыемстваў:

Дырэктары

правіць

Пры прадпрыемстве існуе футбольны клуб «БАТЭ». Каманда была заснавана ў 1973 годзе, адноўлена ў 1996 годзе. З’яўляецца першым беларускім клубам, які выйшаў у групавыя этапы Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы. Пераможца першага ў гісторыі розыгрышу Суперкубка Беларусі.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць