Мікалай Дзмітрыевіч Бусел
Мікалай Дзмітрыевіч Бусел (1 жніўня 1930, Радкоў, Мазырская акруга — 18 верасня 2005) — заслужаны машынабудаўнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі. Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13 склікання. Член Партыі камуністаў Беларускай.
Мікалай Дзмітрыевіч Бусел | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне |
1 жніўня 1930 |
||||||
Смерць | 18 верасня 2005 (75 гадоў) | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 1 жніўня 1930 года в. Радкоў Азарыцкага раёна Мазырскай акругі ў сям’і калгасніка. Бацька — Дзмітрый Бусел — быў рэпрэсаваны і ў 1956 годзе быў пасмяротна рэабілітаваны.
У 1937 годзе пайшоў у Радкоўскую пачатковую школу, якую скончыў у 1941 годзе. У гады Вялікай Айчыннай вайны сям’я апынулася ў Азарыцкім лагеры смерці. З 1946 года вучыўся ў сямігодцы ў в. Валасовічы, якую скончыў у 1949 годзе. Па сканчэнні Бабруйскага аўтадарожнага тэхнікума у 1956 годзе быў скіраваны на Барысаўскі аўтарамонтны завод. Працаваў старшым майстрам, інжынерам-канструктарам, галоўным інжынерам завода. Паралельна вучыўся на аўтатрактарным факультэце Харкаўскага аўтадарожнага інстытута. Пасля трэцяга курса перавёўся на аўтадарожны факультэт Мінскага політэхнічнага інстытута, які скончыў у 1962 годзе.
У 1970 годзе быў прызначаны дырэктарам Барысаўскага завода аўтатрактарнага электраабсталявання. Па яго ініцыятыве і пры падтрымцы ў Барысаве была сфармавана футбольная каманда «БАТЭ».
У 1995 годзе стаў дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь трынаццатага склікання ад Барысаўска-Паўднёвай выбарчай акругі № 181 Мінскай вобласці[1]. Абіраўся дэпутатам у гарадскі Савет.
Памёр 18 верасня 2005 года.
Узнагароды
правіцьБыў двойчы ўзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976, 1986). У 1980 годзе было прысвоена званне «Заслужаны машынабудаўнік БССР». З групай адмыслоўцаў завода стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР (1988). Двойчы лаўрэат прэміі савецкіх прафсаюзаў імя А. Бусыгіна.
Зноскі
Літаратура
правіць- Бародка, П. Чалавек з вялікай літары : некралог / Павел Бародка // Борисовские новости. — 2005. — 29 сент.-5 окт. — С. 11.
- Бародка, П. З людзьмі для людзей : нарыс / Павел Бародка // Новая Борисовская газета. — 2000. — 2-8 авг.
- Казютин, А. Судьба человека / Альберт Казютин // Адзінства. — 1998. — 25 верас. — С. 2.
- Бусел Николай Дмитриевич // Кто есть кто в Республике Беларусь / В. В. Федосов [и др.]. — Мн. : Завигар, 1999. — С. 48.