Сокавыціскалка
Сокавыціскалка — прылада для выціскання соку з садавіны, ягад і гародніны. Звычайна ўяўляе сабой просты прэс для пладоў.
Віды
правіцьУ залежнасці ад прылады адрозніваюць ручныя, механічныя і электрычныя сокавыціскалкі.
Ручныя
правіцьРучныя цытрынавыціскалкі з’яўляюцца найпростым спосабам атрымання соку з пладоў цытрусавых раслін.
Ручная шнэкавая сокавыціскалка прызначана для атрымання сокаў з мякаццю з таматаў, яблыкаў, парэчак, вінаграда, а таксама пюрэ са сліў і абрыкосаў. Прынцып працы шмат у чым нагадвае ручную мясарубку.
Механічныя
правіцьПрылада механічных сокавыціскалак носіць некалькі больш складаны характар. Для адціскання соку выкарыстоўваецца рычаг, які стварае неабходны ціск.
Электрычныя
правіцьЭлектрычныя сокавыціскалкі ў якасці прывада выкарыстоўваюць электрычныя рухавікі, якія прыводзяць у кручэнне тарку, якая здрабняе мякаць садавіны і гародніны, і сепарацыйную сетку, якая прапускае сок, што выцякае пад дзеяннем цэнтрабежнай сілы, і ўтрымлівае цвёрдыя часціцы. Далей сок сцякае ў шклянку, прыстасаванне якой дазваляе аддзяліць сок ад пены, якая ўтвараецца падчас адцісканняў. Выдаленне цвёрдага астатку ажыццяўляецца або ўручную (з дапамогай спецыяльных лапатак-экстрактараў), або аўтаматычна (пад дзеяннем цэнтрабежнай сілы) пры выкарыстанні сепарацыйнай сеткі ў выглядзе ўсечанага конусу. Электрычныя сокавыціскалкі бываюць некалькіх відаў:
- бытавыя;
- прафесійныя;
- прамысловыя.
Літаратура
правіць- Соковыжималка // Краткая энциклопедия домашнего хозяйства. — М.: Государственное Научное издательство «Большая Советская энциклопедия», 1959.
- Соковыжималки // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1960. — Т. VIII. — Стб. 291—294. — 630 с.
- Соковыжималка // Культура питания. Энциклопедический справочник / Под ред. И. А. Чаховского. — 3-е издание. — Мн.: «Белорусская энциклопедия имени Петруся Бровки», 1993. — С. 342. — 540 с. — ISBN 5-85700-122-6.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сокавыціскалка