Рэле
Рэле́ (фр.: relais) — электрамеханічная прылада, прызначаная для камутацыі электрычных ланцугоў пры зададзеных зменах электрычных або неэлектрычных уваходных велічынь.
Адрозніваюць электрамагнітныя, пнеўматычныя і тэмпературныя рэле. Існуе клас электронных паўправадніковых прыбораў названых оптарэле (цвёрдацельныя рэле), але ён у дадзеным артыкуле не разглядаецца. У электроннай схематэхніцы часам электронныя блокі з функцыяй пераключэння ланцуга па змене якога-небудзь фізічнага параметру таксама называюць рэле. Напрыклад, фотарэле, рэле кантролю фаз або рэле-спыняльнік паказальнікаў павароту аўтамабіля.
Асноўныя часткі электрамагнітнага рэлеПравіць
Электрамагніт, якар і перамыкач. Электрамагніт ўяўляе сабой электрычны дрот, наматаны на шпульку са стрыжнем з магнітнага матэрыялу. Якар — пласціна з магнітнага матэрыялу, якая праз штурхач кіруе кантактамі.
Гл. таксамаПравіць
ЛітаратураПравіць
- Сацута У. М. Рэле // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 5. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).