САЛЕА-Кобрын
САЛЕА-Кобрын — беларускае прадпрыемства ў г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад холдынгу «САЛЕА».
САЛЕА-Кобрын | |
---|---|
Тып | прадпрыемства |
Заснаванне | 11 лютага 1940 |
Адрас | |
Галіна | машынабудаванне |
Прадукцыя | гідрацыліндр[d] |
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Сайт | saleo-kobrin.by |
Гісторыя
правіцьПасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР пачалося стварэнне саўгасаў і калгасаў. Для забеспячэння яе бесперабойнай работы патрэбна была адпаведная рамонтная база. ЦК УКП(б) і СНК СССР прынялі рашэнне аб будаўніцтве ў вызваленых абласцях рамонтных прадпрыемстваў.
11 лютага 1940 года для прадпрыемства рашэннем райвыканкама перадалі два цагляныя дамы, драўляны хлеў па вул. Савецкай, а таксама прыватныя майстэрні па вул. Чырвонаармейскай і пл. Камсамольцаў, акумулятарную майстэрню па вул. Кастрычніцкай. На гэтай базе пачала дзейнічаць машынна-трактарная майстэрня (МТМ) для рамонту калгаснай тэхнікі.
Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны было завершана будаўніцтва першай чаргі будучага завода, здадзеныя ў эксплуатацыю машынна-сілавое, маторнае і разборна-зборнае аддзяленні, механічны цэх, выпрабавальная станцыя, склады, будынак адміністрацыі. Майстэрня, у штаце якой было 75 работнікаў, пачала праводзіць рамонт трактарных рухавікоў, агрэгатаў і аўтамабіляў.
Пасля вызвалення Кобрына МТМ аднавіла працу ў верасні 1944 года. Восенню 1947 года МТМ рэарганізавана ў міжраённую майстэрню капітальнага рамонту (ММКР).
У 1949 годзе ММКР рэарганізавана ў Кобрынскі рамонтны завод, якому былі перададзеныя памяшканні і пабудовы былой машынна-трактарнай станцыі. Яны былі пераабсталяваныя пад вытворчыя плошчы аўтарамонтнага прадпрыемства.
З 1976 года завод пачаў цесна супрацоўнічаць з Мінскім трактарным заводам, для якога штогод выраблялі па 60-70 тысяч буксірных прылад да трактара МТЗ-80.
У 1997 годзе — ААТ «Завод гідраўлічнага машынабудавання „Гідрамаш“». Прадпрыемства стала галаўным і адзіным у Беларусі заводам па выпуску гідрацыліндраў розных мадыфікацый з поўным цыклам вытворчасці. Быў асвоены выпуск культыватараў, седлавых канструкцый да велікагрузных аўтамабіляў. Асноўныя спажыўцы прадукцыі — Мінскія аўтамабільны і трактарны заводы, «Гомсельмаш», «Лідсельмаш» і інш.
У 2014 годзе ААТ «Гідрамаш» увайшло ў холдынгавую кампанію «САЛЕА» і было перайменавана ў ААТ «САЛЕА-Кобрын».
Дырэктары
правіць- Цімафей Астапцоў (1950—1960)
- Мікалай Міхалькоў (1972-?)
- Георгій Коўган (1978-?)
- Эдуард Янкоўскі
- Сяргей Валадзько (2010—2013)
- Аляксандр Ігаравіч Казакоў (2013—2017)
- Аляксандр Васільевіч Дземідовіч (2017—2019)
- Сяргей Міхайлавіч Кавалевіч (з 2019)
Літаратура
правіць- Дякулич, В. И. Кобринский завод гидравлического машиностроения / В. И. Дякулич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2007. Т. 4. С. 100.
- Кобринский завод гидравлического машиностроения // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 470—471.
- Адкрытае акцыянернае таварыства «Завод гідраўлічнага машынабудавання» //Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2002. С. 407—409.
- Кобрынскі рамонтны завод // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1979. Т. 2. С. 348.
- Кобринский ремонтный завод // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1979. Т. 2. С. 285.
- Шокун, Р. В. История создания и развития Кобринского ремонтного завода (1939 — конец 1980-х гг.) / Р. В. Шокун // Историческая наука в ХХI веке: достижения, проблемы, перспективы : сборник материалов региональной студенческой научно-практической конференции, Брест, 26-27 апреля 2013 г. / БрГУ им. А. С. Пушкина. Брест, 2013. С. 107—109.
- Фирмы и предприятия города Кобрина. Открытое акционерное общество «Гидромаш» // Кобрин : информационно-хозяйственный справочник. MiędzyrzecPodlaski, 1999. С. 45.