Людміла Лявонаўна Жукоўская
Людміла Лявонаўна Жукоўская (нар. 2 студзеня 1949, в. Харашкі Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі палітык.
Людміла Лявонаўна Жукоўская | |
---|---|
Нараджэнне |
2 студзеня 1949 (76 гадоў) |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці, інжынер-тэхнолаг. Працавала інжынерам-нарміроўшчыкам, зменным майстрам, начальнікам трыкатажнага цэха № 2 Мазырскай трыкатажна-ткацкай фабрыкі імя Н. К. Крупскай, дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Мазырская швейная фабрыка „Надэкс“».
Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэйяга склікання[1]
Узнагароды
правіцьУзнагароджана медалём «За працоўную доблесць», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі.[2]
Зноскі
- ↑ ЖУКОВСКАЯ ЛЮДМИЛА ЛЕОНОВНА Архівавана 29 жніўня 2019.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.