Мяляхавіцкі сельсавет
Мяля́хавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Белагурна.
Мяляхавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Дзятлаўскі раён |
Уключае | 13 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Белагурна |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 30 сакавіка 2021 |
Насельніцтва (2019) | 380 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Гісторыя
правіцьУтвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Казлоўшчынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Мяляхавічы. З 8 студзеня 1954 года ў Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вішаўскага сельсавета[1]. 30 жніўня 1957 года ў склад Дзераўноўскага сельсавета перададзена вёска Вішава[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Дзятлаўскага раёна. З 25 снежня 1962 года ў Слонімскім раёне. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Дзятлаўскага раёна. 26 сакавіка 1966 года ў склад Раготнаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Горка, Даўгялавічы, Зарэчча і Студзераўшчына)[3]. 1 лістапада 1968 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Белагурна. 30 сакавіка 2021 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Дварэцкага сельсавета[4].
Склад
правіцьУ Мяляхавіцкі сельсавет уваходзіла 13 населеных пунктаў:
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 571 чалавек[5], з іх 94,2 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 2,6 % — палякі[6]; паводле перапісу 2019 года — 380 чалавек[7].
Крыніцы
правіць- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 жніўня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 1.
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 16 (1136).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 30 марта 2021 г. № 309 Об административно-территориальном устройстве Дятловского района Гродненской области Архівавана 26 мая 2021.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.