Людміла Віктараўна Ляховіч

беларуская і украінская лёгкаатлетка
(Пасля перасылкі з Людміла Ляховіч)

Людміла Віктараўна Ляховіч (нар. 26 чэрвеня 1989) — беларуская і украінская лёгкаатлетка. Спецыялізуецца ў паўмарафоне, марафоне.

Лёгкая атлетыка
Людміла Віктараўна Ляховіч
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя бег на доўгія дыстанцыі[d]
Нарадзілася 26 чэрвеня 1989(1989-06-26)[1] (34 гады)
Грамадзянства
IAAF 14303750

Біяграфія правіць

Нарадзілася 26 чэрвеня 1989 года ў Бярдзічаве (Жытомірская вобласць). Займацца лёгкай атлетыкай пачала ў СДЮШАР Жытомірскай вобласці. Неаднаразовая пераможца першынства Украіны сярод юніёраў. Спецыялізавалася ў бегу на 1500 і 3000 метраў. На маладзёжным Чэмпіянаце Еўропы 2011 года на дыстанцыі 10 000 метраў Людміла заваявала сярэбраны медаль з вынікам 33:35,36. У 2012 годзе на Чэмпіянаце Еўропы ў бегу на 5000 метраў Людміла, паказаўшы вынік 15:11,95, таксама заваявала срэбра. На Алімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане на дыстанцыі 5000 метраў заняла 24 месца.

Выйшла замуж за беларускага хадака Аляксандра Ляховіча і перабралася жыць на радзіму да мужа ў Беларусь. Выступае за Гродзенскую вобласць. На Мінскім паўмарафоне ў 2016 годзе на дыстанцыі 10 км заняла першае месца з вынікам 37:13[3].

Палітычныя погляды правіць

Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[4][5].

Дасягненні правіць

Пераможца Мінскага паўмарафона ў 2017 годзе (1:13:53).

Асабістае жыццё правіць

Замужам за Аляксандрам Ляховічам, пражывае ў г. Астравец.

Зноскі

  1. Lyudmyla Kovalenko // World Athletics database
  2. https://www.iaaf.org/athletes/belarus/lyudmyla-kovalenko-242279
  3. Мы — за спорт! — Настаўніцкая газета
  4. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  5. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.