Аляксандр Пятровіч Ляховіч
Аляксандр Пятровіч Ляховіч (нар. 4 ліпеня 1989 года, в. Варняны, Астравецкі раён, Гродзенская вобласць, БССР) — беларускі лёгкаатлет. Спецыялізуецца ў хадзьбе на 5000 м, 10 км, 20 км. Майстар спорту Беларусі. Стыпендыят Міжнароднай федэрацыі ўніверсітэцкага спорту (FISU)
Пол | мужчынскі |
---|---|
Поўнае імя | Аляксандр Пятровіч Ляховіч |
Спецыялізацыя | 20 kilometres race walk[d] |
Клуб | СК УС РБ, РЦФВС |
Нарадзіўся |
4 ліпеня 1989[1] (35 гадоў) |
Грамадзянства |
![]() |
Альма-матар | |
Трэнер | Андрэй Уладзіслававіч Блашкавіч, Станіслаў Эдуардавіч Шапечка |
IAAF | 14328014 |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 4 ліпеня 1989 года ў в. Варняны. У 2000—2004 гадах вучыўся дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе г. Астравец, у 2005—2007 гадах у Гродзенскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву, у 2008—2009 гадах у Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву.
У 2015 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры па спецыяльнасці «спартыўна-педагагічная дзейнасць».
12 чэрвеня 2015 года выканаў кваліфікацыйны нарматыў XXXI летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра (Бразілія) на Чэмпіянаце Расіі ў г. Чэбаксары (Расія) з вынікам 1:23:26 (алімпійскі нарматыў 1:24.00). Прыняў удзел у Чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы 2015 ў Пекіне
У 2014, 2015, 2016 станавіўся чэмпіёнам Беларусі.
Пераможца Кубка Беларусі 2016 года ў хадзьбе на 20 кіламетраў з вынікам 1:21.14[2].
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі 2016 года ў хадзьбе на 20 кіламетраў з вынікам 1:25.16[2].
Асабістае жыццё
правіцьЖанаты з Людмілай Ляховіч, жыве ў Астраўцы.
Зноскі
- ↑ Aliaksandr Liakhovich // World Athletics database
- ↑ а б Списочный состав национальной и сборной команды Республики Беларусь по лёгкой атлетике на 2017 год Архівавана 15 лютага 2017.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Профіль на сайце Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы
- Аляксандр Пятровіч Ляховіч — профіль IAAF (англ.)
- Ляхович Александр Архівавана 23 чэрвеня 2017.