Людміла Сямёнаўна Пеціна

беларуская грамадская дзеячка

Людміла Сяменаўна Пеціна (10 мая 1950, Мінск) — беларуская грамадская і палітычная дзяячка. Старшыня грамадскага аб’яднання Жаночы незалежны дэмакратычны рух (з 1991), член Беларускага Хельсінкскага камітэта з 1996 года.

Людміла Сямёнаўна Пеціна
Дата нараджэння 10 мая 1950(1950-05-10) (73 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства

Біяграфія правіць

Нарадзілася 10 мая 1950 года ў горадзе Мінску. Скончыла геаграфічны факультэт БДУ (1975). З 1978 года працавала інжынерам у ЦНДІ Зернапраект. З 1978 па 1989 года з’яўлялася кіраўніцай секцыі экскурсаводаў у турыстычна-экскурсійным комплексе «Мінск-турыст». З 1989 года па 1991 год працавала дырэктарам турыстычнага агенцтва Камкон-тур. У 1991 годзе заснавала ўласнае турыстычнае агенцтва «Сусвет-тур».

Асабістае жыццё правіць

Мае дарослага сына.

Грамадская і палітычная дзейнасць правіць

З 1990 года член Беларускага народнага фронту. З 1993 па 1995 гг. з’яўлялася членам Сойма БНФ, з 1991 года — членам Савета Беларускай хрысціянска-дэмакратычнай партыі. З 1995 — намеснік старшыні Беларускай хрысціянска-дэмакратычнай партыі.

Старшыня грамадскай арганізацыі «Жаночы хрысціянска-дэмакратычны рух» (у красавіку 1999 перайменавана ў Грамадскае аб’яднанне «Жаночы незалежны дэмакратычны рух»). Сустаршыня ЖНДД (1999). Член Беларускага Хельсінкскага Камітэта (1996). З 1998 з’яўляецца членам рабочай групы і каардынатарам жаночай праграмы Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацый Беларусі. Была адным з лідараў хрысціянскай дэмакратыі ў Беларусі. Падтрымлівала і развівала кантакты БХДП з Інтэрнацыяналам Хрысціянскай Дэмакратыі, хрысціянска-дэмакратычныя партыі Усходняй Еўропы, удзельнік пасяджэння Палітычнага Бюро ІХД (Брусель, 1996). У 1994—1995 — віцэ-прэзідэнт Хрысціянска-дэмакратычнага Саюза Усходняй Еўропы. Стваральнік Жаночага адукацыйна-кансультацыйнага цэнтра, які стаў інфармацыйна-рэсурснай базай жаночага руху ў Беларусі. Была арганізатарам Міжнароднага кангрэса «Жанчына — Сям’я — Грамадства» (Мінск, 1994), цыкла навучальных семінараў для жанчын-лідарак «Пекінскія стратэгіі — беларуская перспектыва» (1996—1997). Брала ўдзел у міжнародных праграмах па праблемах жаночага руху.

Аўтар глаў нацыянальнай справаздачы-97 «Жанчыны ў сферы прыняцця рашэнняў» і «Жаночы рух: знаходзячы голас», аўтар больш за 40 публікацый па праблемах жанчын у Беларусі.

Спасылкі правіць