Людовік I Бурбон-Кандэ
Людовік I дэ Бурбон-Кандэ (7 мая 1530, Вандом, Луар і Шэр, Францыя — 13 сакавіка 1569, Жарнак, Шаранта, Францыя) — прынц дэ Кандэ, родапачынальнік роду Кандэ.
Людовік I дэ Бурбон-Кандэ фр.: Louis Ier de Bourbon-Condé | |||
![]() | |||
Партрэт Людовіка I дэ Бурбон-Кандэ. | |||
| |||
---|---|---|---|
1546 — 13 сакавіка 1569 | |||
Папярэднік | пасада заснавана | ||
Пераемнік | Генрых I Бурбон | ||
Дзейнасць | палітык, ваенны | ||
Нараджэнне | 7 мая 1530[1] | ||
Смерць | 13 сакавіка 1569[1] (38 гадоў) ці 13 мая 1569[2] (39 гадоў) | ||
Дынастыя | Род Бурбонаў | ||
Бацька | Charles, Duke of Vendôme[d] | ||
Маці | Françoise d'Alençon[d] | ||
Жонка | Eléanore de Roye[d], Francoise d'Orléans-Longueville[d] і Francoise d'Orléans-Longueville[d] | ||
Дзеці | Charles, Count of Soissons[d], Henri, Prince of Condé[d], François de Bourbon[d], Charles II de Bourbon-Vendôme[d] і Charles de Bourbon-Condé[d] | ||
Ваенная служба | |||
Званне | генерал | ||
БіяграфіяПравіць
Падчас разладаў паміж Гізамі і Бурбонамі, Кандэ, жанаты на пляменніцы Каліньі, стаў главой гугеноцкай змовы ў Амбуазе. Змова была раскрыта, Кандэ прысуджаны да смерці, але выратаваны Францыскам II (1560).
Камандуючы гугенотамі, Кандэ (1562) пачаў першую рэлігійную вайну, узяўшы гарады Арлеан, Руан і інш., але ў канцы гэтага года быў разбіты пры Дро; паранены і ўзяты ў палон, ён заключыў мір у Амбуазе (1563).
Пасля некалькіх гадоў бяздзейнасці Кандэ зноў узяўся за зброю і паспрабаваў захапіць караля Карла IX у Мо. Пасля бітвы пры Сен-Дэні прынц аблажыў і ўзяў Шартр (28 лютага — 15 сакавіка 1568), але 26 сакавіка 1568 года другі раз заключыў мір з дваром. Пазбегнуўшы замаху праціўнікаў, Кандэ пачаткаў новую вайну (1569) і ў бітве пры Жарнаку быў паранены, узяты ў палон і забіты баронам дэ Мантэск’ю па загадзе герцага Анжуйскага.
Шлюб і дзеціПравіць
22 чэрвеня 1551 года Людовік I дэ Бурбон-Кандэ пабраўся шлюбам з Элеанорай дэ Руа (24 лютага 1535 — 23 ліпеня 1564, Кандэ-ан-Бры). У гэтым шлюбе было народжана 8 дзяцей:
- Генрых I Бурбон, прынц Кандэ (1552—1588)
- Маргарыта дэ Бурбон (1556, памерла ў маленстве)
- Шарль дэ Бурбон (1557—1558), граф дэ Валеры
- Франсуа дэ Бурбон-Канці (19 жніўня 1558 — 3 жніўня 1614), прынц Канці, суверэнны князь Шато-Рэно
- Луі дэ Бурбон (1562—1563, памёр у маленстве)
- Карл II дэ Бурбон (19 жніўня 1562 — 30 ліпеня 1594), архібіскуп Руана з 1594
- Мадлен дэ Бурбон (1563—1563, памерла ў маленстве)
- Катрын дэ Бурбон (1564, памерла ў маленстве)
8 лістапада 1565 года Людовік узяў шлюб з Франсуазай Арлеанскай Лангвіль (5 красавіка 1549, Шатадзён — 11 чэрвеня 1601, Парыж) нарадзіліся:
- Карл дэ Бурбон-Суасон, граф Суасон і Дро (3 лістапада 1566 — 1 лістапада 1612)
- Луі дэ Бурбон-Кандэ (1567—1568, памёр у маленстве)
- Бенжамін дэ Бурбон-Кандэ (1569—1573, памёр у дзяцінстве)
Ад Ізабелы дэ ла Тур ён меў пазашлюбнага сына (нар. 1564)
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 24 жніўня 2019.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Людовік I Бурбон-Кандэ
- Louis I de Bourbon, prince de Condé (англ.) . — артыкул з Encyclopædia Britannica Online. Праверана 27 чэрвеня 2012.