Люксембургскі палац
Люксембургскі палац (фр.: Palais du Luxembourg) — палац, пабудаваны для Марыі Медычы па праекце Саламона дэ Броса ў 1615-31 гг. у Люксембургскім садзе ў Парыжы, на месцы сядзібы нябожчыка герцага Пінэ з роду Люксембургаў (адсюль і назва).
Славутасць | |
Люксембургскі палац | |
---|---|
48°50′54″ пн. ш. 2°20′15″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | архітэктура барока[d] |
Архітэктар | Саламон дэ Брос[d], Жэрмен Бафран[d] і Жан-Франсуа Шальгрэн[d] |
Дата заснавання | 1620 |
Сайт | senat.fr/lng/welcome-to-… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Стыль — пераходны ад рэнесанса да барока. Па замове Марыі Медычы мастак Рубенс напісаў для гэтага палаца дваццаць чатыры палатна са сцэнамі з жыцця каралевы. Праз некалькі месяцаў пасля заканчэння будаўніцтва Людовік XIII аддаліў яе з Парыжа. Пасля смерці Марыі тут жылі яе сын Гастон Арлеанскі і ўнучка, «Вялікая Мадэмуазель». Падчас нацысцкай акупацыі ў палацы размяшчалася штаб-кватэра люфтвафэ ў Францыі, у ім перыядычна спыняўся Герынг, а генерал-фельдмаршал авіяцыі Гуга Шперле даволі доўга ў ім жыў. У цяперашні час тут засядае Сенат Францыі.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ base Mérimée — ministère de la Culture, 1978.
- ↑ а б archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Люксембургскі палац
- (фр.) Палац на сайце Сената Францыі