Лютавер’е
Значнасць аб’екта артыкула пастаўлена пад сумненне. |
«Лютавер’е» — беларускі гурт, які ўтварыўся ў канцы 2006 года ў горадзе Мінск (Беларусь).
Лютавер’е | |
---|---|
англ.: Lutavierje | |
Асноўная інфармацыя | |
Жанр | Фолк-метал |
Гады | 2006 — нашы дні |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Мова песень |
беларуская руская украінская польская |
Лэйбл | A.F.M. Production/Werewolf Promotion |
Склад |
Таццяна Маляўка Аляксей Маляўка Аляксей Рысухін Зміцер Кукс Віктар Веранкоў |
Былыя ўдзельнікі |
Таццяна Гарох Сяргей Бузо Артур Мартынаў |
lutavierje.by |
Гісторыя
правіцьУ 2007 годзе гурт запісвае EP пад назвай Рось, які пазней выйшаў на балгарскім лэйбле A.F.M. Production сумесна з Werewolf Promotion, у фармаце спліта з гуртам Яр.
У 2009 годзе распачынаецца праца над поўнафарматным альбомам, якая, з прычыны шматлікіх змен у складзе гурту, скончылася толькі у 2012 годзе. У снежні, у дзень зімовага Сонцаварота 2012 года, альбом «Песні Налітых Хмараў» выходзіць на маскоўскім лэйбле Sound Age Productions[1].
Вясной 2013 года гурт выпускае сінгл Lilije, які заснаваны на аднайменнай баладзе Адама Міцкевіча. З гэтага часу пачата праца над другім поўнафарматным альбомам, які плануецца выпусціць восенню-зімой 2014 года.
Дыскаграфія
правіць- Рось (2010)
- Песні Налітых Хмараў (2012)
- Lilije (2013)
- Дзікае Паляванне (2016)
- Upior (2019)
Склад
правіць- Таццяна Маляўка — вакал, скрыпка
- Аляксей Маляўка — бас, вакал
- Аляксей Рысухін — гітара
- Зміцер Кукс — народныя інструменты
- Віктар Веранкоў — гітара
Былыя ўдзельнікі
правіць- Таццяна Гарох — вакал
- Сяргей Бузо — вакал
- Артур Мартынаў — барабаны
Зноскі
- ↑ Гурт «Лютавер’е» прэзентуе песню паводле беларускіх павер’яў . Ultra-Music (8 лістапада 2012). Праверана 19 красавіка 2017.
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт гурта Архівавана 7 кастрычніка 2019.
- Лютавер’е ў сацыяльнай сетцы У Кантакце
- Лютавер’е на Last.fm