«JAR» (ЯР) — беларускi гурт, які грае ў жанрах паганскі метал, фольк-метал і блэк-метал. Усе песні гурту выкананы на беларускай мове.

JAR
Лагатып гурту JAR.jpeg
Асноўная інфармацыя
Жанры Фолькавы метал
Паганскі метал
Блэк-метал
Гады 2007 — дагэтуль
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Карэлічы
Мова песень беларуская
Лэйблы «Old Railroad»
«ЯРЬ productions»
«A.M.F. Productions»
«Werewolf Promotion»
Склад Агняслаў
Ведрыч
Яравіт
vk.com/jar_belarus

УдзельнікіПравіць

  • Агняслаў — бас, вакал
  • Ведрыч — гітара
  • Яравіт — гітара, духавыя, вакал, домра

Гісторыя гуртуПравіць

Заснаваны гурт у 2007 годзе ў мястэчку Карэлічы. У жніўні таго ж года быў запісаны дэбютны дэмаальбом «Зыход», які быў выдадзены 19 чэрвеня 2008 года на лэйбле «Old Railroad» (Беларусь) тыражом у 88 копій. У жніўні 2008 года быў запісаны матэрыял пад назвай «Агонь Купальскі», які ў 2009 годзе выйшаў на «ЯРЬ productions» (Расея) тыражом у 200 копій CD-R. Касетны варыянт альбома быў выдадзены на лэйбле «A.M.F. Productions" (Балгарыя). 25 лістапада 2010 года пры падтрымцы «A.M.F. Productions» і «Werewolf Promotion» (Польшча) на касетах выходзіць 35-хвілінны сумесны альбом з гуртам «Лютавер’е» Шчодры Вечор/Рось. Улетку 2013 года гурт выдае другі альбом «Panavannie pahanstva». 26 лютага 2016 года ў афіцыйнай суполцы быў прэзентаваны сінгл «Nieviartańnie» 4 траўня таго жа года быў прэзентаваны новы альбом «Jatvieź». Потым 4 гады гурт не рабіў ніякіх навінаў, але 15 лютага 2020 года паведаміў пра будучы выпуск альбома 25 красавіка 2020 года з дапамогаю лэйбла «Hammer Of Damnation».

ТворчасцьПравіць

Зыход (2008)Правіць

Дэмаальбом, які выдадзены выданы 19 чэрвеня лэйблам «Old Railroad».

  1. Зыход
  2. Сцягі моцных
  3. Успамін
  4. Зноў кліча…
  5. Песня пушчы

Агонь купальскі (2009)Правіць

Быў выдадзены лэйблам «ЯРЬ productions».

  1. Уступ
  2. Агонь купальскі
  3. Танец
  4. Рэчка
  5. Зноў кліча
  6. У крыві
  7. Ніва
  8. Літвін (кавер на Стары Ольса)

Шчодры вечор/Рось (2010)Правіць

Альбом быў выдадзены лэйблам «Werewolf Promotion». У запісе прыймаў удзел гурт «Лютавар’е».

  1. Яр — Развітанне з паміраючым сонцам (А. Уракаву прысвячаецца)
  2. Яр — Шчодры вечор
  3. Яр — Агонь у начы ((кавер на Apraxia)
  4. Лютавар’е — В диком поле (У дзікім полі)
  5. Лютавар’е- Клятва
  6. Лютавар’е- Ой студёно море (Ой сцюдзёна мора)
  7. Лютавар’е- Рось

Беларусь перадусім (2012)Правіць

Быў выдадзены 26 чэрвеня без дапамогі якога-небудзь лэйбла.

  1. Маці
  2. Гонар і годнасць
  3. Мая Айчына — мой народ
  4. Беларусь перадусім
  5. Нёман

Panavannie pahanstva (Панаванне паганства, 2013)Правіць

Альбом мае 8 песень, 2 з якіх інструментальныя. Выдадзены 1 чэрвеня лэйблам «Werewolf Promotion».

  1. …Jany viartajucca… (…Яны вяртаюцца…)
  2. Honar i hodnasć (Гонар і годнасць)
  3. Biełaruś pieradusim! (Беларусь перадусім!)
  4. Kurhany (Курганы)
  5. Panavannie pahanstva (Панаванне паганства)
  6. Ludski samasud (Людскі самасуд)
  7. Ščodry viečor (Шчодры вечор)
  8. Razvitannie z pamirajučym soncam (Развітанне з паміраючым сонцам)

Nieviartańnie (Невяртаньне, 2016)Правіць

Сінгл, які быў прадстаўлены 26 лютага.

Jatvieź (Ятвезь, 2016)Правіць

Альбом прысвечаны яцвягам, даволі ваяўнічаму племю, якое насяляла міжрэчча Нарэвы ды Нёмана. Быў выданы 4 траўня лэйбламі «Der Schwarze Tod» і «COD Music».

  1. Piarunica (Пяруніца)
  2. Wrath’s Mead/Hnievu Braha (Гневу Брага)
  3. The Shame of Forgotten Graves/Soram zabytych mahił (Сорам забытых магіл)
  4. Failure to Return/Nieviartańnie (Невяртаньне)
  5. Jatvieź (Ятвезь)
  6. Oh, Grey Clouds…/Oj, vy, chmary šerahryvyja… (Ой, вы, хмары шэрагрывыя)
  7. In the Hands of Nav/U dałoniach nvi (У далонях нві)
  8. Children of Winter/Dzieci zimy (Дзеці зімы)

Zvarot (Зварот, 2020)Правіць

Плануецца выдаць 25 красавіка.

КрыніцыПравіць