Лявошкінскі валун
Лявошкінскі валун, або Вялікі камень лявошкінскі — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння на Беларусі з 1992 года, размешчаны каля в. Лявошкі Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Валун цёмна-шэрага граніту сярэднезярністага кіроўнага тыпу. Даўжыня валуна складае З м, шырыня 2,9 м, вышыня 0,6 м, у абводзе 9,2 м, аб'ём бачнай часткі 2,8 м³, маса каля 7 т. Прынесены ледавіком каля 14—15 тыс. гадоў назад са Скандынавіі.
Лявошкінскі валун | |
---|---|
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды) |
|
Размяшчэнне | Беларусь, каля в. Лявошкі, Браслаўскі раён, Віцебская вобласць |
Літаратура
правіць- Лівошкінскі валун. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх