Лібярполь (вадасховішча)

вадасховішча ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Лібярполь, Гута — вадасховішча ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Размешчана за 28 км на паўночны ўсход ад г. Пружаны, за 0,5 км на захад ад в. Лібярполь, на каналізаваным участку р. Цемра. Створана ў 1979 г. паводле праекта Белгіправодхоза для арашэння зямель і рыбагадоўлі. Рэчышчавае, сезоннага рэгулявання.

Лібярполь
Каардынаты: 52°46′30″ пн. ш. 24°39′40″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Брэсцкая вобласць
Даўжыня 3,1 км
Шырыня 2,2 км
Плошча 2,9 км²
Даўжыня берагавой лініі 4,8 км
Найбольшая глыбіня 2,4 м
Сярэдняя глыбіня 1,42 м
Плошча вадазбору 97,7 км²
Упадаюць рака Цемра
Выцякаюць рака Цемра
Год напаўнення 1979
Звычайны падпорны ўзровень 1,5 м
Лібярполь (Брэсцкая вобласць)
Лібярполь
Лібярполь

Плошча воднага люстэрка — 2,9 км², даўжыня — 3,1 км, шырыня: найбольшая — 2,2 км, сярэдняя — 0,94 км; глыбіня: найбольшая — 2,4 м, сярэдняя — 1,42 м. Даўжыня берагавой лініі — 4,8 км. Аб’ём: поўны — 4,2 млн м³, карысны — 3,1 млн м³[1]. Ваганні ўзроўня да 1,5 м.

Плошча вадазбору р. Цемра ў створы гідравузла — 97,7 км², адлегласць ад вусця — 10,2 км. Вадазбор раўнінны, разаранасць — 15%, лясістасць — 35%, забалочанасць — 30%.
Сярэдні гадавы сцёк за шматгадовы перыяд у створы падводзячага канала — 4,4 млн м³. Жыўленне ракі — змешанае з перавагай снегавога.

У склад збудаванняў гідравузла ўваходзяць дамба і плаціна. Плаціна земляная, даўжынёй 2056 м, аднародная, верхавы адхон пакатага залажэння, умацаванне за кошт травянога полага, у раёне вадазброса — жалезабятоннымі плітамі, максімальная вышыня плаціны — 1,7 м, сярэдняя — 1,5 м, шырыня плаціны па грэбні — 6,6 м. Прапускная здольнасць плаціны — 4 м³/с[2]. Загараджальная дамба земляная, даўжынёй 1870 м, умацаванне верхавога адхону — за кошт травянога полага, максімальная вышыня плаціны — 10,7 м, шырыня плаціны па грэбні — 6,5 м. Дамба абвалавання — земляная.

Вадасховішча выкарыстоўваецца для ўвільгатнення сельскагаспадарчых угоддзяў, а таксама ў якасці месца адпачынку і аматарскага рыболоўства. Эксплуатуе вадасховішча УП «Пружанскае ПМС».

Зноскі

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Вадасховішчы Беларусі (дапаможнік) / Калінін М.Ю. і інш. – Мінск: Паліграфкамбінат імя Я. Коласа, 2005. – 182 с. (руск.)
  • Республика Беларусь. Брестская область. Пружанский район: карта. Пружаны: план. Ружаны: план. Шерешево: план / Ред. В.А. Змачинская.. — Минск: РУП «Белкартография», 2008. — 3 000 экз.