Лідзія Мікалаеўна Шэйбак
Лідзія Мікалаеўна Шэйбак (5 лістапада 1957, Гродна —) — беларускі вучоны ў галіне неанаталогіі. Доктар медыцынскіх навук (2005), дацэнт (2005)[1].
Лідзія Мікалаеўна Шэйбак | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 лістапада 1957 (65 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | неанатолаг |
Навуковая сфера | неанаталогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар |
Біяграфія Правіць
У 1980 годзе скончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа». З 1980 год ўрач-інтэрн, у 1981-84 гадах урач-ардынатар 1-га аддзялення, у 1984-88 загадчык аддзялення паталогіі нованароджаных у Гродзенскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы[2].
У 1988—2005 асістэнт кафедры педыятрыі педыятрычнага факультэта, у 2005-10 дацэнт кафедры педыятрыі № 2, у 2010-13 прафесар кафедры педыятрыі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта[2].
З лютага 2013 па чэрвень 2014 года ўрач-неанатолаг аддзялення інтэнсіўнай тэрапіі нованароджаных у Цэнтральным шпіталі імя Лукрэцыі Паім у г. Луанда ў Анголе[2].
З верасня 2014 года працягвае працаваць на 2-й кафедры дзіцячых хвароб[2].
Навуковая дзейнасць Правіць
Навуковыя працы па вывучэнні адаптыўных працэсаў у нованароджаных. З'яўляецца аўтарам метадаў медыцынскай прафілактыкі метабалічных парушэнняў ў нованароджаных дзяцей. Распрацавала і прапанавала да ўкаранення спосаб павышэння адаптацыйных магчымасцяў ў нованароджаных дзяцей[2].
Аўтар 155 навуковых публікацый, 7 патэнтаў на вынаходства, 2 манаграфій, 5 вучэбна-метадычных дапаможнікаў і 12 рацпрапаноў. Пад яе кіраўніцтвам абаронена кандыдацкая дысертацыя па неанаталогіі. На працягу шэрагу гадоў з'яўлялася членам Савета па абароне дысертацый пры ГрДМУ[2].
Асноўныя працы Правіць
- Клинико-метаболические особенности адаптации новорожденных детей в ранний неонатальный период : диссертация … доктора медицинских наук : 14.00.09 : защищена 00.00.2004 : утверждена 04.02.2005 / Шейбак Лидия Николаевна. — Гродно, 2004.
- Адаптация новорожденных детей: клинико-метаболические аспекты : учебно-методическое пособие / Л. Н. Шейбак. — Гродно, 2012.
- Неонатология : учебно-методическое пособие / [Л. Н. Шейбак и др.]. — Гродно, 2013.
- Неонатология с медицинской генетикой : курс лекций / [Л. Н. Шейбак и др.]. — Гродно, 2012.
Зноскі
Літаратура Правіць
- Шейбак Лидия Николаевна // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету : события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 395.