Лідзія Рыгораўна Запарожцава

Лідзія Рыгораўна Запарожцава (25 лютага 1937, Масква, РСФСР — 28 красавіка 2015, Кіеў, Украіна) — украінская актрыса аперэты, заслужаная артыстка Украінскай ССР, лаўрэат прэміі «Кіеўская пектараль».

Лідзія Рыгораўна Запарожцава
Род дзейнасці акцёрка
Дата нараджэння 25 лютага 1937(1937-02-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 красавіка 2015(2015-04-28) (78 гадоў)
Месца смерці
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Заслужаны артыст Украіны

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў Маскве. Пасля заканчэння школы паступіла на біялагічны факультэт МДУ імя Ламаносава, дзе ўдзельнічала ў самадзейнасці. Аднак правучылася ва ўніверсітэце менш за год і паступіла ў ГИТИС на курс акцёраў музычнай камедыі (майстар курса — П. М. Пантрагін).

Пасля заканчэння ГИТИС пачала выступаць у Адэскім тэатры музычнай камедыі пад кіраўніцтвам Міхаіла Вадзянога.

У 1963—1985 гадах іграла ў Кіеўскім тэатры аперэты, дзе стала вядучай актрысай.

Працавала на украінскім радыё, дзе вяла аўтарскую перадачу «Усё пра аперэту», папулярызавала гэты жанр.

Памерла 28 красавіка 2015 года ў Кіеве.

Сям’я правіць

  • Муж — акцёр, рэжысёр і драматург Дзмітрый Аляксандравіч Шаўцоў (1928—1996), народны артыст Украінскай ССР.
  • Дачка — Алена Дзмітрыеўна Запарожцава, скончыла Кіеўскі політэхнічны інстытут, хімік-тэхнолаг. Цяпер актыўна вядзе творчую дзейнасць. Мастак.
  • Дачка — Васіліса Дзмітрыеўна Шаўцова (н. 1966). Актрыса тэатра і кіно. Працуе ў тэатры прыгод і фантастыкі «Каскадзёр».
  • Унук — Дзмітрый Шаўцоў, быў названы ў гонар дзеда і пайшоў па яго слядах, стаўшы рэжысёрам тэлебачання. Працуе ў СМІ.

Зноскі