Лікія
Лікія (грэч. Λυκία) — у старажытнасці краіна на поўдні Малай Азіі, на тэрыторыі сучаснай правінцыі Анталья (Турцыя).
У 1 тысячагоддзі да н.э. Лікію насялялі лікійцы, патомкі лувійцаў. З сярэдзіны VI стагоддзя да н.э. Лікія знаходзілася пад уладай персаў. У канцы IV стагоддзя да н.э. — у складзе дзяржавы Аляксандра Македонскага. У 295—197 — пад уладай Пталамеяў. Заваяваная Рымскай імперыяй. З 395 — у складзе Візантыі. З XI стагоддзя патрапіла пад уладу мусульман.