Ліль-Бабс

шведская спявачка

Барбру Маргарэта Свенсан, больш вядомая пад сцэнічным імем Ліль-Бабс (швед. Barbro Margareta «Lill-Babs» Svensson; 9 сакавіка 1938, Ервсё, Хельсінгланд, Швецыя — 3 красавіка 2018, Стакгольм, Швецыя) — шведская спявачка, актрыса і тэлевядучая. З канца 1950-х і да сваёй смерці ў 2018 годзе Ліль-Бабс з’яўлялася адной з самых папулярных артыстак Швецыі. У 1961 годзе яна прадстаўляла Швецыю на конкурсе Еўрабачанне ў Канах (Францыя) з песняй «Красавік, красавік» (англ.: «April, april») (заняла 14-е месца). Была добра вядомая дзякуючы сваёй песні «Ты ўсё яшчэ кахаеш мяне, Клас-Ёран?» (швед. «Ar du kar i mej annu Klas-Goran?»)

Ліль-Бабс
шведск.: Lill-Babs
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 9 сакавіка 1938(1938-03-09)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 красавіка 2018(2018-04-03)[3][4][…] (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Муж Lasse Berghagen[d][1][5] і Kjell Kaspersen[d][1][5]
Дзеці Kristin Kaspersen[d], Malin Berghagen[d] і Monica Svensson[d]
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка, акцёрка, тэлевядучая, аўтабіёграф
Інструменты вакал[d]
Жанры поп-музыка і соўл[d]
Узнагароды
lill-babs.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ранняе жыццё і кар’ера правіць

Барбру Маргарэта Свенсан нарадзілася ў Ярвсё, за 290 км на поўнач ад Стакгольма. Упершыню яна спявала ў царкве ва ўзросце 11 гадоў. Яе першае публічнае выступленне было з калегам яе бацькі, які акампанаваў яе выступленню на акардэоне[7]. Першы публічны выступ Барбру Маргарэта Свенсан адбыўся ў Ярвсё ў 1953 годзе[8]. Неўзабаве пасля гэтага яна пачала спяваць з аркестрам Ласе Шэнінга. Яе заўважылі, калі яна спявала ў радыёперадачы Morgonkvisten («Ранняя раніца») у 1954 годзе. Яе выступ спадабаўся музыканту і музычнаму прадзюсару Сайману Брэму (швед. Simon Brehm), які ўзяў яе з сабой у Стакгольм. Брэм быў менеджарам Свенсан да самай сваёй смерці ў 1967 годзе. Менавіта ён даў Свенсан яе сцэнічнае імя «Ліль-Бабс», якое з’яўляеца гульнёй слоў — маленькая Бабс, як сувязь са старэйшай і адначасова больш вядомай спявачкай Алісай Бабс (швед. Alice Babs)[9]. У 1954 годзе яна выпусціла свой першы музычны альбом, гэта была грамафоная кружэлка з дзвюма песнямі: «Min mammas boogie» («Бугі маёй мамы») і «Svar till 'Ung och kar'» («Адказ на песню» Young And In Love")[10]. Неўзабаве пасля гэтага яна вярнулася ў Ярвсё і нарадзіла дачка Моніку.

Ліль-Бабс дэбютавала на тэлебачанні ў 1957 годзе, а першае шоў, якое выйшла пад яе імем, з’явілася ў 1958 годзе[10].

У 1959 годзе яна выканала песню Стыкана Андэрсана (швед. Stikkan Anderson) "Ты ўсё яшчэ любіш мяне, Клас-Ёран? (швед. «Är du kär i mej ännu Klas-Göran?»), якая стала сапраўдным хітом таго часу[11].

Ліль-Бабс таксама знялася ў шведскіх кінафільмах Svenska Floyd І En nolla för mycket[11].

Еўрабачанне і далейшая кар’ера правіць

Ліл-Бабс прадстаўляла Швецыю на конкурсе песні Еўрабачанне-1961 з песняй «Красавік, Красавік»(англ.. «April, april»). Першапачаткова ў нацыянальным фінале яна была выкананая спяваком Сіў Мальмквіст (швед. Siw Malmkvist), але Ліль-Бабс была абраная для выканання песні ў Канах, заняўшы 14-ае месца на конкурсе[12]. Ліль-Бабс таксама выступала на шведскім фестывалі песні Melodifestivalen тры разы ў 1960, 1961 і 1973 годзе[12]. У 1969 годзе яна прыняла ўдзел у нарвежскім Melodi Grand Prix, але не здолела заваяваць галоўны прыз[13]. Неўзабаве пасля Еўрабачання яна пачала кар’еру ў ФРГ, дзе знялася ў некалькіх фільмах. Яна таксама выпусціла два сінгла на англійскай мове для музычнага рынку Злучаных Штатаў Амерыцы[14].

 
Ліль-Бабс і Бітлз на падлеткавым музычным шоў «Drop-In», 1963

У 1963 годзе Ліль-Бабс пазнаёмілася з «Бітлз» (англ. The Beatles), калі яна была галоўнай запрошанай зоркай на падлеткавым музычным шоў «Drop-In», трансляваным на шведскім тэлеканале SVT. Невядомая тады яшчэ свету група «Бітлз» папрасіла яе даць ім аўтограф[15].

Тэлебачанне правіць

 
Ліль-Бабс у 2013 годзе

Ліль-Бабс прадставіла публіцы некалькі тэлевізійных шоў, такіх як Hemma hos Lill-Babs (1987), Morgonlust (1988), Vem tar vem (1990) і Cocktail (1991), усе з іх трансляваліся на шведскім тэлебачанні SVT[16].

У 2010 годзе яна ўдзельнічала ў тэлевізійным шоў «Так нашмат лепш» (швед. Så mycket bättre) на TV4[17]. У 2012 годзе Ліль-Бабс прыняла ўдзел у шведскім тэлешоў «Зоркі ў замку» (швед. Stjärnorna på slottet), якое транслявалося на SVT, дзе яна распавяла пра сваю кар’еру[18]. У 2017 і 2018 гадах яна грала лесбійскага персанажа Гугэ (швед. Gugge) у двух сезонах серыяла Bonusfamiljen на SVT.

У 2017 годзе тэлеканал TV4 паказаў двухсерыйны дакументальны фільм «Жыццё Ліль-Бабс» (швед. Lill-Babs, Leva livet), які распавёў пра яе лёс і творчасць [19].

Ушанаванне памяці правіць

Ліль-Бабс памерла 3 красавіка 2018 года пасля анкалогіі і сардэчнай недастатковасці[15].

У дзень яе смерці шведскія тэлеканалы SVT і TV4 змянілі сеткі вяшчання, каб паказаць у эфіры праграмы пра Ліль-Бабс. SVT транслявала біяграфічны дакументальны фільм 2004 года "Lill-Babs i 50 år («Ліль-Бабс ужо 50 гадоў»)[20], уключаючы дакументальны фільм TV4 ад 2017 года.

Яна была пахавана ў царкве Ярвсё 28 мая таго ж года[21].

Асабістае жыццё правіць

Ліль-Бабс была замужам за спеваком Ласэ Бергхагенам у 1965—1968[22]. У 1969—1973 гадах яна была замужам за нарвежскім футбалістам К’елам Касперсенам[23]. У яе тры дачкі: Моніка Свенсан (нар. 1955), Малін Бергхаген (нар. 1966) і Крысцін Касперсэн (нар. 1969)[24].

Яна выпусціла аўтабіяграфію «Яна — гэта я» (швед. Hon är jag) у 1996 годзе[25].

У 2017 годзе Ліль-Бабс была ўключана ў Залу славы шведскай музыкі[10].

Дыскаграфія правіць

(Крыніца: Discogs artist page[26])

Год Альбом
1962 Splorr
1964 Svensson hyllar Alpertsson
1967 Lill-Babs
1968 Lill-Babs
1971 Välkommen till världen
1972 Jag ska sjunga för dig
1973 Hurra hurra
1975 Det våras för Barbro
1976 Lev mänska lev
1977 På scen
1979 Till mina vänner
1982 Lill-Babs i en show av Lars Forssell
1982 Det är ju min show! (på cd 1998)
1984 Barbro
1998 Who’s Sorry Now
2005 Här är jag
2014 Kom 2014

Фільмаграфія правіць

(Крыніцы: Swedish Film Database[27] — IMDb artist page[28]))

Год Фільм
1956 Suss gott
1959 Fly mej en greve
1961 Svenska Floyd
1962 The Turkish Cucumbers
1962 En nolla för mycket
1965 Pang i bygget
1965 Calle P
1989 Imorron och imorron och imorron
1990 Vem tar vem (ТВ-шоў)
1998 Mulan (Swedish voice and singing as Grandmother Fa)
2002 Rederiet (Роля госця)
2012 Den sista dokusåpan
2014 Paddington (агучка)
2017-2018 Bonusfamiljen (ТВ-серыял)
2012 Paddington 2 (агучка)

Зноскі

  1. а б в г д Barbro M ”Lill-Babs” Svensson // (unspecified title) Праверана 6 чэрвеня 2019.
  2. а б Järvsö kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/HLA/1010096/C/12 (1927-1943), bildid: F0011236_00254, sida 235
  3. Dagens NyheterSverige: 1864. — ISSN 1101-2447 Праверана 3 красавіка 2018.
  4. Lill-Babs // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. а б в Barbro Margareta Svensson (Lill-Babs) Праверана 17 жніўня 2020.
  6. Lill-Babs begravdes i sitt älskade Järvsö — 2018. — ISSN 1103-9345 Праверана 11 жніўня 2021.
  7. Lill-Babs obituary(нявызн.).
  8. lill-babs(недаступная спасылка). www.hant.se. Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2018. Праверана 4 красавіка 2018.
  9. Sveriges Radio. Barbro "Lill-Babs" Svensson är död - P4 Stockholm (шведск.). Праверана 4 красавіка 2018.
  10. а б в Sveriges Radio. Swedish icon Barbro "Lill-Babs" Svensson is dead at 80 - Radio Sweden (англ.). Праверана 4 красавіка 2018.
  11. а б Nyheter, SVT (2018-04-03). "Lill-Babs är död efter kort tids sjukdom – blev 80 år gammal". SVT Nyheter [шведская]. Праверана 2018-04-04.
  12. а б "Lill-Babs passed away". EuroVisionary [англійская]. 2018-04-03. Праверана 2018-04-04.
  13. NRK. "– Lill-Babs kunne ha vore ei verdsstjerne". NRK [нарвежская (нюношк)]. Праверана 2018-04-04.
  14. "Svensk succé. Lill-Babs & Co i en tidsresa till schlagerns guldålder. - DN.SE". DN.SE [шведская]. 2006-01-11. Праверана 2018-04-04.
  15. а б "In pictures: Sweden's most beloved star Lill-Babs dies aged 80" [англійская]. 2018-04-03. Праверана 2018-04-04.
  16. "Från The Beatles till Bonusfamiljen – här är "Lill-Babs" liv - DN.SE". DN.SE [шведская]. 2018-04-03. Праверана 2018-04-04.
  17. "Bilden på Lill-Babs som TV4 aldrig visade". Aftonbladet [шведская]. Праверана 2018-04-04.
  18. Sweden, Sveriges Television AB, Stockholm,. "Stjärnorna anländer till slottet". svt.se [шведская]. Праверана 2018-04-04.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: залішняя пунктуацыя (link)
  19. Lill-babs - Leva livet(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2018. Праверана 4 красавіка 2018.
  20. "Så ändrar kanalerna tablåerna efter Lill-Babs död". Aftonbladet [шведская]. Праверана 2018-04-04.
  21. "Lill-Babs begravdes i sitt älskade Järvsö" [шведская]. Uppsala nya tidning. 28 May 2018. Архівавана з арыгінала 29 мая 2018. Праверана 31 August 2018. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |accessdate= і |access-date= specified (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2018. Праверана 10 сакавіка 2021.
  22. Lill-Babs - Uppslagsverk - NE.se (шведск.). www.ne.se. Праверана 4 красавіка 2018.
  23. 1063 (Vem är det : Svensk biografisk handbok / 1993) (шведск.). runeberg.org. Праверана 4 красавіка 2018.
  24. "Lill-Babs mindre kända dotter – gått en annan väg än systrarna". Hemmets. 2017-12-19. Праверана 2018-04-04. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2018. Праверана 10 сакавіка 2021.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2018. Праверана 10 сакавіка 2021.
  25. "”Fan, vad bra jag har varit”". Aftonbladet [шведская]. Праверана 2018-04-04. {{cite news}}: C1 control character у |title= на пазіцыі 1 (даведка)
  26. Lill-Babs (англ.). Discogs. Праверана 4 красавіка 2018.
  27. "Barbro". Праверана 2018-04-04.
  28. Barbro Svensson. IMDb. Праверана 4 красавіка 2018.