Лілія Васільеўна Чарненка-Бандарэвіч

Лілія Васільеўна Чарненка-Бандарэвіч (нар. 19 чэрвеня 1954, Ашмяншчына, Гродзенская вобласць) — паэтэса, журналіст, культурны дзеяч Украіны. Член Чарнігаўскага медыяклуба, Чарнігаўскага інтэлектуальнага цэнтра. Дыпламант і пераможца ў адной з намінацый абласнога конкурсу «Жанчына года — 99».

Лілія Васільеўна Чарненка-Бандарэвіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 19 чэрвеня 1954(1954-06-19) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, журналістка
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Чарнігаўская абласная прэмія імя Міхайлы Кацюбінскгаа
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў сям’і настаўнікаў. У час вучобы ўдзельнічала ў школьных спектаклях, пісала вершы (друкаваліся ў раённай газеце «Ашмянскі веснік» і абласной «Гродзенская праўда»). Скончыла Ашмянскую СШ № 2 (1970), філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Я. Купалы, з’яўлялася членам літаратурнага аб’яднання «Наднёманскія галасы». З 1974 года настаўніца СШ № 3, пасля выехала ў г. Прылукы Чарнігаўскай вобласці (Украіна).

Творчасць правіць

Сцэнарыст, аўтар і рэжысёр двух фільмаў самадзейнай кінастудыі («Яшчэ не позна», «Дом нашых надзей»). На працягу 2-х гадоў працавала на гарадскім тэлебачанні «Эфір-TV». Аўтар 30 праграм, актуальных рэпартажаў, інтэрв’ю, паэтычных вернісажаў. У 1999 годзе выйшла аповесць аб праблемах дзіцячай і падлеткавай злачыннасці ва Украіне, кніга «Красавік кахання» (на беларускай мове). Выдадзены таксама рускамоўны зборнік вершаў «Прошлогодний дождь», кніга «Жанчына, якая нешта ведае» (2000), мініяцюры на беларускай мове.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Бандарэвіч, Л. На берагах любові: [інтэрв’ю з пісьменніцай, уражэнкай Ашмянскага раёна Ліліяй Васільеўнай Бандарэвіч] / Лілія Бандарэвіч; падрыхтаваў Юрка Голуб // Гродзенская праўда. — 2005. — 27 кастрычніка. — С. 8.
  • Каранеўскі, А. Пісьменніца, паэтка, журналіст : [аб сустрэчы з Л. Бандарэвіч -Чарненка] / А. Каранеўскі // Ашмянскі веснік. — 2002. — 16 кастрычніка. — С. 2.
  • Лісоўская, А. «Усё часцей мне цяпер не спіцца, на Радзіму хачу я сваю» : [аб сустрэчы з Л. Бандарэвіч -Чарненка ў Гальшанскай дзіцячай бібліятэцы] / А. Лісоўская // Ашмянскі веснік. — 2003. — 20 жніўня. — С. 3.
  • Нарадзіліся на Ашмяншчыне. Чарненка-Бандарэвіч Лілія Васільеўна // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 572.
  • Чарненка-Бандарэвіч Лілія Васільеўна (1954) // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2014 год / склад. Г. У. Палубінская.— Ашмяны, 2014. — С. 19.