Лілія Фёдараўна Ерусалімчык
Лілія Фёдараўна (Файваўна) Ерусалімчык (нар. 3 чэрвеня 1930, г. Барысаў, Мінская вобласць) — беларускі журналіст, краязнавец.
Лілія Фёдараўна Ерусалімчык | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 чэрвеня 1930 (94 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | журналістка, краязнавец |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыла факультэт журналістыкі БДУ. У 1963—1985 гадах працавала карэспандэнт барысаўскай раённай газеты «Камуністычная праца», уласным карэспандэнтам абласной газеты «Мінская праўда». У 1997 годзе выехала ў Ізраіль.
Краязнаўчая дзейнасць
правіцьНа працягу шматлікіх гадоў вяла актыўную пошукава-краязнаўчую працу. Займалася вывучэннем гісторыі французскага добраахвотніцкага знішчальнага авіяцыйнага палка «Нармандыя-Нёман», яго ўдзелам у вызваленні Барысаўшчыны. Уваходзіла ў склад праўлення Беларускага аддзялення таварыства «СССР — Францыя» .
Аўтар кнігі «Памятаюць тыя, каму выпала жыць» (1988). У суаўтарстве выдадзены: «Барысаў. Гісторыка-эканамічны нарыс» (1976, 1987), а таксама «Бярэзіна, год 1812-ы» (1991). Аўтар шэрагу публікацый краязнаўчай тэматыкі.