Нармандыя-Нёман (фр.: Normandie-Niémen) — французскі знішчальны авіяцыйны полк (1 зап «Нармандыя-Нёман»), які ваяваў падчас Другой сусветнай вайны супраць войскаў краін Восі на савецка-германскім фронце ў 1943-1945 гадах.

Гісторыя

правіць

У сакавіку 1942 года французскі нацыянальны вызваленчы камітэт «Змагарная Францыя» звярнуўся да ўладаў Савецкага Саюза з прапановай накіраваць у СССР групу французскіх лётчыкаў і авіяцыйных механікаў для ўдзелу ў баявых дзеяннях супраць Германіі. 25 лістапада 1942 было падпісана савецка-французскае пагадненне аб фарміраванні на тэрыторыі СССР французскай авіяцыйнай эскадрыллі. Эскадрылля была сфарміравана 4 снежня ў г. Іванава. Па жаданні асабістага складу ваеннаму злучэнню было прысвоена найменне «Нармандыя».

Полк браў удзел у Курскай бітве ў 1943 годзе, Беларускай аперацыі ў 1944 годзе, у баях па разгрому нямецкіх войскаў у Усходняй Прусіі ў 1945 годзе.

28 лістапада 1944, за баявыя заслугі і праяўленую мужнасць падчас паветраных бітваў у перыяд баёў па вызваленні Літвы і пры фарсіраванні ракі Нёман, палку прысвоена ганаровае званне «Нёманскі», такім чынам, злучэнне стала называцца «Нармандыя-Нёман».

Узнагароды

правіць

19 лютага і 5 чэрвеня 1945 года, за ўзорнае выкананне баявых заданняў полк узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга і Аляксандра Неўскага. 96 французскіх лётчыкаў, якія праходзілі службу ў палку, узнагароджаны савецкімі баявымі ўзнагародамі. Лейтэнанты Марсель Альбер, Ралан дэ ла Пуап, Жак Андрэ і, пасмяротна, камандзір трэцяй эскадрыллі «Шэрбур» Марсель Лефеўр удастоены звання Героя Савецкага Саюза.

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць