Марсель Альбер
Марсель Альбер (фр.: Marcel Olivier Albert; 25 лістапада 1917 — 23 жніўня 2010) — французскі лётчык, удзельнік баёў на Беларусі ў гады Вялікай айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза, заслужаны лётчык Францыі[3].
Марсель Альбер | |
---|---|
Marcel Olivier Albert | |
| |
Перыяд жыцця | 25 лістапада 1917—23 жніўня 2010 (92 года) |
Дата нараджэння | 25 лістапада 1917[1] |
Месца нараджэння | Парыж, Францыя |
Дата смерці | 23 жніўня 2010[2][1] (92 гады) |
Месца смерці | Тэхас, ЗША |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Францыя |
Род войскаў | Ваенна-паветраныя сілы Францыі |
Гады службы | 1938—1948 |
Званне | капітан |
Часць | Нармандыя-Нёман |
Бітвы/войны | Другая сусветная вайна |
Узнагароды і званні | |
У адстаўцы | бізнесмен |
Біяграфія
правіцьАсабістае жыццё. Пачатак вайны
правіцьНарадзіўся ў Парыжы ў шматдзетнай сям'і рабочых. Па заканчэнні школы працаваў на заводзе фірмы «Рэно». Ва Узброеных сілах Францыі з 24 сакавіка 1938 года. У лістападзе 1942 года з групе першых добраахвотнікаў адпраўляецца ў Савецкі Саюз у складзе авіягрупы «Нармандыя-Нёман». Першы нямецкі самалёт у небе СССР збівае 16 чэрвеня 1943 г.. Адным з першых адмаўляецца ад тактыкі вядзення адзіночнага бою. Да кастрычніка 1944 года на рахунку Марселю Альбера 23[4] збітыя варожыя самалёты і 193 баявыяылеты[3].
Званне Героя СССР. Пасля вайны
правіцьУказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 лістапада 1944 года за мужнасць, гераізм і вайсковую доблесць, праяўленыя ў баях з нямецка-фашысцкімі акупантамі грамадзяніну Французскай Рэспублікі старэйшаму лейтэнанту Марселю Альберу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».
Пасля заканчэння вайны працягнуў службу ў ВПС Францыі, у 1948 годзе сыходзіць у адстаўку, жэніцца на амерыканцы і з'яжджае ў Амерыку, дзе даволі паспяхова кіруе сеткай рэстаранаў. Пражываў у штаце Фларыда (ЗША). Апошнія гады жыў у доме састарэлых у горадзе Харлінген, штат Тэхас, ЗША. Памёр 23 жніўня 2010 года, на 93-м годзе жыцця.
Вядомыя паветраныя перамогі
правіцьУзнагароды
правіць- Кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна (дэкрэт ад 12 красавіка 2010 года) [6]
- Вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна (12 лістапада 2009 года)
- Кампаньён ордэна Вызвалення (11 красавіка 1944 г.)
- Ваенны крыж 1939—1945 (15 пальмавых галін, 3 пазалочаныя зоркі)
- Медаль Супраціву з разеткай
- Герой Савецкага Саюза (СССР, 27 лістапада 1944)
- Ордэн Леніна (СССР, 27 лістапада 1944)
- Ордэн Чырвонага Сцяга (СССР)
- Ордэн Айчыннай вайны I ступені (СССР, 11 сакавіка 1985 гады)
- Ордэн Айчыннай вайны II ступені (СССР, 24 жніўня 1943 г. Газета «Известия» № 200 (8193). Указ ад 1943/08/24]</ref>
- Ваенны крыж (Чэхаславакія)
Зноскі
- ↑ а б Marcel Albert // TracesOfWar
- ↑ http://www.nytimes.com/2010/08/26/world/europe/26albert.html
- ↑ а б Альбер Марсель // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с..
- ↑ Паводле БЭ ў 18 тамах. Т.1., Мн., 1996, С.272.
- ↑ Згодна сцвярджэнням, апублікаваным, напрыклад, на сайце aviationartstore Архівавана 23 сакавіка 2010., у гэтым баі Марсэль Альбер збіў славутага нямецкага аса Ганса Філіпса (Hans Philips), які атрымаў перамогу ў 216 (!) (паводле іншых дадзеных, 206) паветраных баях. (…On October 12, 1943, Marcel and his squadron were attacking German bombers, when Focke Wulf's bounced them. In a head on attack Albert shot down the German ace Hans Phillips, which at the time had 216 aerial victories to his credit …)
- ↑ Décret du 12 avril 2010 portant élévation dans l'ordre de la Légion d'honneur.(недаступная спасылка) (фр.)
Спасылкі
правіцьМарсель Альбер на сайце «Героі краіны»
- Біяграфія М. Альбера на сайце «Чырвоныя Сокалы».
- Марсель Альбер.
- Біяграфія М. Альбера на сайце музея авіяпалка «Нармандыя-Нёман» Архівавана 21 жніўня 2006. (фр.)
- Captain Marcel Albert. Top French Ace of WW II Архівавана 23 сакавіка 2010. (англ.)
- Marcel Albert Архівавана 14 снежня 2006. Биография Героя на бельгийском сайте «Chello.be» (англ.)
- Марсель Альбер на hilvvs.com
- Біяграфія на сайце ордэна Вызвалення Архівавана 1 чэрвеня 2009. (фр.)