Жак Андрэ
Жак Андрэ (фр.: Jacques Andre; 25 лютага 1919, Парыж — 2 красавіка 1988) — французскі лётчык, Герой Савецкага Саюза, Заслужаны лётчык Францыі[3].
Жак Андрэ | |
---|---|
фр.: Jacques Andre | |
Дата нараджэння | 25 лютага 1919[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 красавіка 1988 (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | ВПС Францыі, ВПС СССР |
Род войскаў | авіяцыя |
Гады службы | 1939—1968 |
Званне | палкоўнік |
Часць | Нармандыя-Нёман |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Нарадзіўся ў Парыжы ў сям’і вядомага французскага аса Першай сусветнай вайны. Лётную адукацыю атрымаў у горадзе Бурж. Ва ўзброеных сілах Францыі з 15 красавіка 1939 года. У пачатку чэрвеня 1940 года, калі італьянскія войскі акупавалі поўдзень Францыі, разам з іншымі лётчыкамі эвакуіраваўся ў Паўночную Афрыку. Працягнуў службу на тэрыторыі Сірыі, Алжыра.
У канцы снежня 1943 года прыбыў у СССР, дзе ў горадзе Туле папаўняўся асабісты склад парадзелага ў баях французскага авіяпалка «Нармандыя».
Усяго на савецка-германскім фронце ён здзейсніў 113 баявых вылетаў, збіў 15 фашысцкіх самалётаў, 2 — у складзе групы, 3 самалёты пашкодзіў[3]. Па колькасці індывідуальных перамог Ж. Андрэ стаў самым выніковым лётчыкам-знішчальнікам палка «Нармандыя-Нёман». Ён удзельнічаў у Віцебска-Аршанскай, Усходне-Прускай , Кёнігсберскай аперацыях[3].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 чэрвеня 1945 года за мужнасць, гераізм і вайсковую доблесць, праяўленыя ў баях з нямецка-фашысцкімі акупантамі, грамадзяніну Французскай рэспублікі малодшаму лейтэнанту Жаку Андрэ прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 6656).
Пасля заканчэння вайны працягнуў службу ў ВПС Францыі, даслужыўся да звання палкоўніка. У адстаўцы заняўся садаводчым бізнесам.
Памёр ва ўзросце 69 гадоў.
Узнагароды
правіць- Ордэн Леніна
- Ордэн Чырвонага Сцяга
- Ордэн Айчыннай вайны I ступені
- медалі
- Французскія ўзнагароды
Зноскі
Спасылкі
правіць- Жак Андрэ на сайце «Героі краіны»
- Биография героя на сайте «Красные соколы» (руск.)
- Книга «Нормандия-Неман» на сайте «Военная литература» (руск.)