Лінаўскі касцёл
Лінаўскі касцёл — колішні драўляны касцёл у аграгарадку Лінава Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.
Каталіцкі храм | |
Лінаўскі касцёл | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Лінава |
Канфесія | Каталіцтва |
Гісторыя
правіцьПершапачаткова драўляны касцёл знаходзіўся ў Аранчыцах і быў уніяцкім. Будынак быў пабудаваны ў ХVІІІ стагоддзі. Пасля пабудовы новай мураванай праваслаўнай царквы ў Аранчыцах, драўляны будынак былой уніяцкай царквы аддалі каталікам. Вернікі разабрал яго, перанеслі і зноў склалі ў Лінаве, але ўжо як каталіцкі храм.
Касцёл знаходзіўся ў аварыйным стане і быў разабраны ў 1995 годзе.
Архітэктура
правіцьХрам з’яўляўся помнікам драўлянага дойлідства з элементамм неаготыкі. Двухзрубавы храм завершаны высокім стромкім дахам, крыху паднятым каля завесаў. Высокі франтон кансольна вынесены над плоскасцю галоўнага фасада. Дах над апсідай крыху ніжэйшы, з характэрнымі валмавымі схіламі. Высокі стромкі дах вылучаецца унікальнай кроквнай канструкцыяй, якая забяспечвае яго ўстойлівасць[1].