Лінава

аграгарадок у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Лі́нава[2] (трансліт.: Linava, руск.: Линово) — аграгарадок у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Лінаўскага сельсавета.

Аграгарадок
Лінава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Вышыня цэнтра
170 м
Насельніцтва
1 691 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1632
Паштовы індэкс
225149[1]
Аўтамабільны код
1
СААТА
1256835021
Лінава на карце Беларусі ±
Лінава (Беларусь)
Лінава
Лінава (Брэсцкая вобласць)
Лінава

Гісторыя правіць

Першыя згадкі пра вёску Лінава адносяцца да часоў ВКЛ, калі яна з аднайменным войтаўствам уваходзіла ў склад Кобрынскай эканоміі Падляскага ваяводства. Паводле рэвізіі Дзмітрыя Сапегі 1563 года вёска мела 49 валокаў. Войтаўства складалася з вёсак Лінава, Сланімцы, Гарадняны, Альшаніца, Машчоны і Абшар[3]. У 1567 уладальнікамі Лінава называюцца Ізбіцкія, аднак неўзабаве яны былі пазбаўлены правоў на маёнтак, які стаў каралеўскім уладаннем у складзе Пружанскага ключу.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай маёнтак Лінава, які меў 4 тыс. дзесяцінаў зямлі, увайшоў у склад Пружанскага павета Гродзенскай губерні, цэнтр воласці. Расійская імператрыца Кацярына II падарыла гэтыя землі генералу Пятру Румянцаву, нашчадкі якога неўзабаве па яго смерці распрадалі маёнткі розным уласнікам.

Лінава з хутарам Ізабелін і ўрочышчам Ператэсы набыў Вінцэнт Трэмбіцкі (1762—1842) гербу «Слепаўрон», былы прэзідэнт судоў Пружанскага павета, галоўны кобрынскі лоўчы і шамбелян апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста[4]. Тут было 52 двары, 751 мяшканец, 898 дзесяцін зямлі[3]. Вінцэнт з жонкай Ізабелай з Пашкоўскіх заснавалі каля вёскі сядзібу. Пасля іх маёнтак перайшоў да сына Багуслава (1804—1896), пасля да яго сына Уладзіслава (1845—1907). У 1890 годзе зямельныя ўладанні маёнтку складалі 1970 дзесяцінаў[5].

Апошнім уладальнікам Лінава быў Казімір Трэмбіцкі, які перабудаваў родавую сядзібу.

У 1903 у вёсцы атрымалі магчымасць сяліцца яўрэі, у 1913 ім належалі ўсе 8 бакалейных шапікаў і шынок[6].

За польскім часам — мястэчка, сядзіба гміны ў Пружанскім павеце Палескага ваяводства[7]. У 1939 годзе ўключаныя ў склад БССР, з 1940 — Цэнтр сельсавета.

У чэрвені 1941 года занятае нацысцкімі войскамі, тут размяшчалася ўправа ўкраінскай паліцыі. Было створанае гета, арганізаваны юдэнрат. Улетку 1942 года гета было ліквідавана, амаль усе яго насельнікі былі расстраляныя.

У 1987 годзе да вёскі Лінава 1 была далучана суседняя вёска Лінава 2[8].

Насельніцтва правіць

  • 2010 год — 1691 чалавек
  • 1999 год — 1786 чалавек

Транспарт правіць

Чыгуначная станцыя Аранчыцы на лініі Баранавічы — Брэст.

Побач з вёскай праходзіць аўтамабільная дарога Р81 Пружаны — мяжа Рэспублікі Польшча.

Турыстычная інфармацыя правіць

Страчаная спадчына правіць

Вядомыя асобы правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Алфавитный список улиц по Линово (руск.). Белпошта. Праверана 28 кастрычніка 2011.(недаступная спасылка)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ліно́ва
  3. а б Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska (польск.). — Warszawa, 1902. — S. 230.
  4. Roman Aftanazy. Linowa // Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. — Wrocław: Zakład Narodowy imienia Ossolińskich, 1992. — Т. 2. Województwa Brzesko-Litewskie, Nowogródzkie. — С. 64. — ISBN 9788304037014.
  5. Федорук А. Т. Линово // Старинные усадьбы Берестейщины (руск.) / А. Т. Федорук; ред. Т. Г. Мартыненко. — 2-е изд. — Мн.: БелЭн, 2006. — С. 285. — 576 с: ил. — 1 500 экз. — ISBN 985-11-0383-7.
  6. Линова (руск.)(недаступная спасылка). Российская еврейская энциклопедия (15 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 15 ліпеня 2015.
  7. Linowo, вёска. Radzima.net (15 лютага 2012).
  8. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць