Ліпеньскі крызіс

Міжнародны крызіс перад Першай сусветнай вайной

Лі́пеньскі кры́зіс (1914) — дыпламатычнае сутыкненне найбуйнейшых еўрапейскіх дзяржаў летам 1914 года, якое прывяло да Першай сусветнай вайны.

Саюзныя блокі ў Еўропе напярэдадні крызісу

28 чэрвеня 1914 года член сербскай нацыяналістычнай групоўкі «Млада Босна» Гаўрыла Прынцып застрэліў аўстрыйскага эрцгерцага, наследніка аўстра-венгерскага трона Франца Фердынанда і яго жонку, якія рабілі візіт у Боснію, далучаную да Аўстра-Венгрыі у 1908 годзе.

Аўстра-венгерскі ўрад прад'явіў Сербіі ультыматум з патрабаваннем пакараць вінаватых і дапусціць сваіх прадстаўнікоў да расследавання. Дыпламатычнай мэтай Аўстра-Венгрыі з'яўлялася паслабленне Сербіі як альтэрнатыўнай сілы на Балканах (перш за ўсё — у Босніі, дзе сербы складалі этнічную большасць) і ў паўднёвых раёнах самой Габсбургскай імперыі — Крайне. Меркавалася, што Аўстра-Венгрыя дасягне сваіх мэтаў пры дапамозе дыпламатыі або лакальнай вайны ў выпадку адхілення ультыматуму. Умовы ўльтыматума былі вытрыманыя ў рэзкіх танах.

Наступствы крызісу

правіць

Падзеі ліпеня 1914 года зрабілі пачатак баявых дзеянняў у Еўропе няўхільным. У гістарыяграфіі розных краін сустракаюцца абвінавачванні ў развязванні вайны як у бок Германіі ці Аўстра-Венгрыі, так і краін Антанты. Увогуле, віна за гэта ляжыць на ўрадавых чыноўніках практычна ўсіх краін, што так ці інакш былі ўцягнутыя ў крызіс і альбо прымалі рашэнне ў спешцы (напрыклад, неабдуманыя дзеянні Гельмута фон Мольтке), ці ўвогуле ўстрымаліся ад любых дзеянняў і належалі на выпадак (працяглае манеўраванне Эдварда Грэя). Асобныя палітыкі сваімі дзеяннямі наогул выключалі мірнае рашэнне ліпеньскага крызісу[1].

Зацягванне рашэнняў з боку ўрадаў розных краін яшчэ болей прывяло да абвастрэння міжнароднай сітуацыі. Спадзяючыся не страціць свае каланіяльныя ўладанні і захаваць панаванне на моры, брытанскі ўрад у выніку фактычна спрыяў пераходу еўрапейскай вайны ў сусветную. Рашэнне брытанцаў таксама паўплывала і на далейшую пазіцыю ЗША. 6 жніўня Аўстра-Венгрыя фармальна заявіла пра вайну з Расійскай імперыяй. З гэтага часу асноўныя намаганні дыпламатыі як Антанты, так і Траістага саюза былі накіраваны на пошук новых саюзнікаў. Так, 23 жніўня на баку Антанты выступіла Японія, а ў кастрычніку да Траістага саюзу далучылася Асманская імперыя [2].

Зноскі

  1. Исламов Т. Г. К историографии июльского кризиса // Австро-Венгрия в первой мировой войне. Крах империи. // «Новая и новейшая история», № 5 — 2001.
  2. Потёмкин В. П. История дипломатии. В 3-х тт. — Т. 2. — М: Гос. социально-экон. изд.-во, 1941. — Гл. 13.

Спасылкі

правіць

Літаратура

правіць