Адкрыць галоўнае меню

Лісын (в’етн.: Lý Sơn) — востраў у Паўднёва-Кітайскім моры, частка аднайменнага раёна В'етнама. Плошча разам з суседнімі дробнымі астравамі - 9,97 км². Насельніцтва (2005 г.) — 20 033 чал.

Лісын
в'етн. Lý Sơn
Ly Son Island 01 - panoramio.jpg
Знешні выгляд
Характарыстыкі
Плошча9,97 км²
Насельніцтва20 033 чал.
Шчыльнасць насельніцтва2 009,33 чал./км²
Размяшчэнне
15°22′55,30″ пн. ш. 109°06′50,30″ у. д.HGЯO
АкваторыяПаўднёва-Кітайскае мора
Краіна
Лісын (В'етнам)
Лісын
Лісын
Лагатып Вікісховішча Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Геаграфія і прыродаПравіць

Востраў Лісын месціцца ў 24 км на ўсход ад узбярэжжа цэнтральнага В'етнама, у 715 км на паўднёвы ўсход ад Ханоя. Даўжыня з захаду на ўсход — 5,36 км. Найбольшая шырыня — 2,5 км. З'яўляецца часткай надводнага вулкана, што сфарміраваўся 25 - 30 млн гадоў таму. На востраве налічваецца 5 кратэраў. Возера ва ўсходняй кальдэры з'яўляюцца крыніцай пітной вады. Паўднёвая частка раўнінная. Лісын славіцца незвычайнымі прыгожымі пейзажамі і ўрадлівымі базальтавымі глебамі.

Лясы і горныя пустэчы займаюць 391 га. Наземная фаўна бедная. Багацейшы жывёльны свет навакольных каралавых рыфаў.

ІнфраструктураПравіць

Востраў Лісын з'яўляецца асноўнай часткай аднайменнага раёна, куды таксама ўваходзяць дробныя астравы. Тубыльцы аб'яднаны трыма абшчынамі Ань-Вінь, Ан-Хай і Ан-Бінь. На востраве працуе некалькі школ і шпіталь. Дзейнічае сталая паромная пераправа.

Галоўная галіна мясцовай эканомікірыбалоўства. Важную ролю адыгрывае сельская гаспадарка. Астравіцяне вырошчваюць на продаж часнык і цыбулю. Развіваецца турызм.

СпасылкіПравіць