Літоўская ваенная акадэмія генерала Ёнаса Жамайціса

Літоўская ваенная акадэмія генерала Ёнаса Жамайціса (літ.: Generolo Jono Žemaičio Lietuvos karo akademija) — літоўская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, створаная для падрыхтоўкі афіцэраў, ваенных спецыялістаў і спецыялістаў па нацыянальнай бяспецы, якая знаходзіцца ў Вільнюсе.

Літоўская ваенная акадэмія генерала Ёнаса Жамайціса
літ.: Generolo Jono Žemaičio Lietuvos karo akademija
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва літ.: Generolo Jono Žemaičio Lietuvos karo akademija
Міжнародная назва англ.: General Jonas Žemaitis Military Academy of Lithuania
Заснаваны 1994
Тып профільная ВНУ
Размяшчэнне Вільнюс
Сайт lka.lt
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

16 чэрвеня 1992 года ўрад Літоўскай Рэспублікі прыняў пастанову «Аб стварэнні Нацыянальнай акадэміі абароны», у адпаведнасці з якой была створана Нацыянальная вышэйшая школа абароны. 30 жніўня 1992 года па распараджэнні міністра нацыянальнай абароны Літоўскай Рэспублікі Нацыянальнай вышэйшай школе абароны быў уручаны ўласны сцяг і адбылася першая ўрачыстая працэсія. 18 студзеня 1994 года рашэннем Сейма Літоўскай Рэспублікі Нацыянальная вышэйшая школа абароны была рэарганізавана ў Літоўскую ваенную акадэмію. 20 ліпеня 1994 года Літоўская ваенная акадэмія ажыццявіла першы выпуск афіцэраў, а першым выпускнікам было прысвоена званне лейтэнанта.

20 лістапада 1998 года акадэмія атрымала імя партызанскага генерала Ёнаса Жамайціса. З 1 верасня 2000 года ў акадэмію таксама прымаюць дзяўчат. З 2002 года ў Літоўскай ваеннай акадэміі арганізавана магістратура. У 2003 годзе акадэмічныя даследаванні і ваенная падрыхтоўка падзяляюцца ў адпаведнасці з праграмай развіцця акадэміі. З 2012 года акадэмія сумесна з Універсітэтам Вітаўта Вялікага, Каўнаскім тэхналагічным універсітэтам і Клайпедскім універсітэтам пачалі рэалізоўваць дактарантуру ў галіне паліталогіі.

Спасылкі правіць