Літоўская вышэйшая марская школа

(Пасля перасылкі з Літоўская марская акадэмія)

Літоўская вышэйшая марская школа (літ.: Lietuvos aukštoji jūreivystės mokykla) — літоўская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Клайпедзе.

Літоўская вышэйшая марская школа
літ.: Lietuvos aukštoji jūreivystės mokykla
Арыгінальная назва літ.: Lietuvos aukštoji jūreivystės mokykla
Міжнародная назва англ.: Lithuanian Maritime Academy
Заснаваны 1948
Тып профільная ВНУ
Размяшчэнне Клайпеда
Сайт lajm.lt
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Школа была створана 25 лютага 1948 года пастановай Савета Міністраў СССР, загадам Міністэрства рыбнай прамысловасці СССР і Міністэрства вышэйшай адукацыі СССР. Гэта была ваенізаваная навучальная ўстанова закрытага тыпу. Навучэнцы павінны былі жыць у казарме, выконваць строгі рэжым і насіць форму як унутры установы, так і за яе межамі.

Навучальная ўстанова неаднаразова мяняла сваю назву і статус:

  • 1948 — Клайпедская марская школа
  • 1991 — Клайпедская вышэйшая марская школа
  • 1998 — каледж Марскога інстытута Клайпедскага ўніверсітэта
  • 2001 — Літоўскі марскі каледж
  • 2008 — Літоўская вышэйшая марская школа

Сімвалам Клайпеды з’яўляецца парусны карабель «Мерыдыян», які да 1968 года быў месцам стажыроўкі для курсантаў школы.

Спасылкі

правіць