Літургія верных — трэцяя частка літургіі візантыйскага абраду. Атрымала сваю назву ад таго, што ў старажытнасці на ёй маглі прысутнічаць толькі асобы, якія прынялі хрышчэнне. У гэтай частцы літургіі здзяйсняюцца ўсе самыя важныя святадзействы, падрыхтоўкай да якіх былі папярэднія часткі літургіі (праскамідыя і літургія агалошаных). Па вучэнні царквы, на літургіі верных міласцю Святога Духу адбываецца ператварэнне хлеба і віна ў праўдзівае Цела і Кроў Выратавальніка — Святыя Дары. Затым вернікі ў выкананне слоў Хрыста: Тый, хто есці Маё Цела і п'е Маю Кроў знаходзіцца ў Мне, і Я ў ім (Ян 6:56) прылучаюцца Святымі Дарамі, уваходзячы, па вучэнні царквы, у яднанне з Выратавальнікам.

На літургіі верных успамінаюцца пакуты Ісуса Хрыста, яго смерць, пахаванне, Уваскрэсенне, Ушэсце на неба і другое хвалебнае прышэсце на зямлю.