Людміла Аляксееўна Карманава
Людміла Аляксееўна Карманава (дзявочае Акалелава; нар. 13 мая 1940, с. Вяцкае-на-Амуры, Нанайскі раён, Хабараўскі край[1] — 14 сакавіка 2024, Гомель) — беларускі архітэктар.
Людміла Аляксееўна Карманава | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 мая 1940 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 сакавіка 2024 (83 гады) |
Месца смерці | |
Дзеці | Наталля Геніеўна Карманава |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія правіць
Нарадзілася ў сям’і Аляксея Іванавіча (1914—1987) і Лідзіі Андрэеўны (1919—2006) Акалелавых. Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1967 годзе. Працавала галоўным архітэктарам Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці, у Гомельграмадзянпраекце, з 1971 года — старшы архітэктар, галоўны архітэктар праектаў у Белдзіпрагандлі[1], з 1989 года — галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Гомельпраект»[2].
Пасля выхаду на пенсію працягвала працаваць галоўным архітэктарам праектаў у гомельскіх арганізацыях ПКМ «Будпраект», «Перспектыва-праект», будаўнічай кампаніі «Славія». Выкладала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту. Ветэран працы[2].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Пражывала ў Гомелі[1].
Памерла 14 сакавіка 2024 года пасля хваробы[2].
Творчасць правіць
Асноўныя працы: пракуратура па вул. Пушкіна (1971), прадмаг у мікрараёне № 11 (1985) у Гомелі, блок збудаванняў Івацэвіцкага РОС[удакладніць] (1980), прадмаг у мікрараёне Бабры (1981), крыты рынак з клеедраўляных канструкцый у Мазыры (1985), адміністрацыйна-бытавы корпус базы «Культгандаль» у Магілёве (1982)[1], генпланы мікрараёнаў пасёлкаў для чарнобыльскіх перасяленцаў, рэстаран «Ірына» ў Гомелі, офіс з рэстаранам «Стары дом» у Гомелі і многія іншыя[2].
Сям’я правіць
У шлюбе з інжынерам-будаўніком Геніем Яўгенавічам Карманавым (1928—2007) мела дачку Наталлю (нар. 1975), таксама архітэктара.
Зноскі
- ↑ а б в г Карманова Людмила Алексеевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ а б в г 14 марта 2024 года после болезни скончалась Карманова Людмила Алексеевна, член БСА с 1976 года (руск.). www.bsa.by. Праверана 28 сакавіка 2024.
Літаратура правіць
- Карманова Людмила Алексеевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)