МАЗ-525
МАЗ-525 — савецкі кар’ерны самазвал вялікай грузападымальнасці. Выпускаўся Мінскім аўтамабільным заводам з 1951 па 1959 год, а з 1959 па 1965 год — Беларускім аўтамабільным заводам.
МАЗ-525 | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Вытворца | МАЗ (1951—1958), БелАЗ (1958—1965) | |||||
Месца вытворчасці | Мінск, Жодзіна, БССР | |||||
Гады выпуску | 1951—1965 | |||||
Храналогія | ||||||
| ||||||
Вікісховішчы | на
Гісторыя
правіцьРаспрацоўка пачата ў 1947 годзе на Яраслаўскім аўтамабільным заводзе пад кіраўніцтвам канструктарскага бюро вялікагрузных аўтамабіляў пры Міністэрстве аўтамабільнай прамысловасці СССР. Праект атрымаў назву ЯАЗ-225. На ім планавалася ўсталяваць зрушаную налева кабіну ЯАЗ-212 ад ЯАЗ-200 і ЯАЗ-210. Аднак у далейшым тэхнічную дакументацыю перадалі на МАЗ, дзе канструкцыя была істотна дапрацавана, вынікам чаго стала прысваенне новага індэкса. Мінская кабіна, якая захавала ад старых 212-х дзвярэй і некаторыя іншыя элементы, па практыцы таго часу атрымала асобнае пазначэнне МАЗ-526, а платформа самазвала — МАЗ-527.
Вырабляўся серыйна ў 1951—1958 гадах. На Мінскім аўтазаводзе было выпушчана каля 800 экзэмпляраў, а ўсяго з 1951 па 1965 гады — 6010 адзінак.
У 1959 годзе на базе вузлоў МАЗ-525 было выраблена 3 экзэмпляры колавага аэрадромнага цягача МАЗ-541.
З 1 лістапада 1958 года вытворчасць была перададзена Беларускаму аўтамабільнаму заводу, дзе аўтамабіль выпускаўся да 1965 года ўключна.
З 1965 года МАЗ-525 быў зняты з вытворчасці. Пасля гэтага завод цалкам перайшоў на выпуск новых самазвалаў БелАЗ-540А, а таксама яшчэ некалькі гадоў выпускаў запчасткі для аўтамабіляў папярэдняй мадэлі.
Эксплуатацыя машын працягвалася да пачатку 1970-х гадоў. МАЗы-525 удзельнічалі практычна ва ўсіх буйных савецкіх будоўлях 1950—1960-х гадоў, а таксама ў замежных будоўлях (напрыклад, ва ўзвядзенні Асуанскай плаціны ў Егіпце). Адзіны захаваны экзэмпляр усталяваны як помнік каля Краснаярскай ГЭС.
Тэхнічныя характарыстыкі
правіцьГрузападымальнасць, кг | 25000 | |
---|---|---|
Маса без нагрузкі, кг | 24380 | |
Размеркаванне падрыхтаванай масы па восях, кг | на пярэднюю вось | 11200 |
на заднюю вось | 13180 | |
Дапушчальная маса аўтамабіля, кг | 49520 | |
Размеркаванне поўнай масы па восях, кг | на пярэднюю вось | 16720 |
на заднюю вось | 32800 | |
Кабіна | двухмесная | |
Кузаў | металічны, каўшовага тыпу, з разгрузкай назад | |
Аб’ём кузава, куб.м. | 14,3 | |
Рухавік | Д-12А, дызельны, V-падобны, дванаццаціцыліндравы, чатырохтактны | |
Аб’ём, л | 38,8 | |
Дыяметр цыліндра і ход поршня, мм | левы шэраг цыліндраў: 150×180 правы шэраг цыліндраў: 150×186,7 | |
Магутнасць | 300 к.с. пры 1500 аб/хв | |
Максімальны круцільны момант | 150 кГм пры 1100–1200 аб/хв | |
Ступень сціску | 14-15 | |
Каробка перадач | механічная, 5-ступеньчатая. Перадатачныя лікі: I – 7,14; II – 3,53; III – 1,88; IV – 1,00; V – 0,72; задні ход – 5,10 | |
Галоўная перадача | 20,49 | |
Счапленне | двухдыскавае, сухое, працуе сумесна з гідрамуфтай | |
Тармазы | нажны | калодачны, на ўсе колы, з пнеўматычным прывадам |
ручны | дыскавы, на трансмісію, з механічным прывадам | |
Рулявы механізм | «шруба-гайка», з гідраўлічным узмацняльнікам | |
Падвеска | пярэдняя | на дзвюх падоўжных паўэлептычным рысорах |
задняя | без рысор | |
Шыны | 17.00-32 | |
Максімальная хуткасць, км/г | 30 | |
Запас паліва | два бакі па 200 л | |
Расход паліва, л/100 км | 135 |
Літаратура
правіць- Автомобиль МАЗ-525 (4х2) // Краткий автомобильный справочник НИИАТ (руск.). — 5-е изд. — М.: Транспорт, 1967. — С. 199—204. — 544 с.
Спасылкі
правіць- Автомодельное бюро: МАЗ-525 (руск.)