МЗКЦ-74135 (руск.: МЗКТ-74135) — седлавы цягач Мінскага завода колавых цягачоў для перавозкі звышцяжкіх грузаў. На заказ узброеных сіл Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў пабудавана 40 трохзвянных аўтапаяздоў (цягач МЗКЦ-74135 + паўпрычэп МЗКЦ-99942 + прычэп МЗКЦ-83721)[1].

МЗКЦ-74135
МЗКЦ-74135 узору 2004 года
МЗКЦ-74135 узору 2004 года
Вытворца МЗКЦ
Месца вытворчасці Мінск, Сцяг Беларусі
Тып Седлавы цягач
Колавая формула 8х8
Дапушчальныя нагрузкі
Нагрузка на сядло 26 т
Габарыты
Даўжыня, мм 10680
Шырыня, мм 3070
Вышыня, мм 4050
Фотагалерэя на Wikimedia Commons МЗКЦ-74135 на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Першы цягач МЗКЦ з індэксам 74135 вырабілі ў 1997 годзе, які прызначаны для ўдзелу ў тэндэры на пастаўку танкавозаў, абвешчаным Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі. Паколькі да пачатку тэндэру на заводзе не паспелі вырабіць уласны трэйлер, то выпрабаванні ў пясках праводзіліся з паўпрычэпам фірмы LOHR (Францыя). Аднак заказчыка не задаволілі памеры платформы гэтага паўпрычэпа.

Наступны конкурсны этап прайшоў у 2000 годзе і на гэты раз ужо тэставаўся аўтацягнік МЗКЦ-74135 з паўпрычэпам МЗКЦ-99942 і прычэпам МЗКЦ-83721. Пасля чаго ў 2002 годзе дагавор быў заключаны. Згодна з ім заводу неабходна было вырабіць яшчэ адзін мадэрнізаваны ўзор і пасля яго станоўчых выпрабаванняў яшчэ 39 такіх цягачоў[2].

У 2004 годзе на Мінскім заводзе колавых цягачоў вырабілі другі асобнік трохзвяннога танкавоза МЗКЦ-74135+99942+83721. Гэты аўтамабіль адрозніваўся новай кабінай, іншым рухавіком, былі ўжытыя абноўленая трансмісія і палепшаная ўстаноўка кандыцыянавання паветра для кіроўцы і экіпажа.

Канструкцыя

правіць

Кабіна — чатырохдзвярная, шклопластыкавая. Абсталявана кандыцыянерам. Унутры дзевяць месцаў, таму ў кабіне змогуць размясціцца экіпажы двух транспартаваных танкаў, да таго ж 5 месцаў для сядзення могуць быць трансфармаваныя ў адно спальнае. Рама — з ланжарона Z-падобнага профіля, звязанымі трубчастымі папярочкамі з узмоцненымі адліванымі кранштэйнамі.

На першым аўтамабіле быў змантаваны дызель Deutz MWM TBD 234 V12 магутнасцю 788 к.с. Машына таксама атрымала гідрамеханічную каробку перадач Alison M6600 AR, шырокапрофільныя шыны для пустэльнай эксплуатацыі Michelin 23,5 R25 XLB TL 188E, кандыцыянер Konvekta KL-3AT/4 і дзве лябёдкі ITAG WPH-250-2.

Другая машына (з улікам пажаданняў заказчыка) атрымала 12-цыліндравы турбадызель OM 444LA магутнасцю 585 кВт (796 к.с.). Каробка перадач — аўтаматычная Alison M6610AR.

Колавая формула — 8х8 з кіраванымі коламі двух пярэдніх восяў. Масты цягача — вытворчасці МЗКЦ, з планетарнымі колавымі рэдуктарамі і самаблакуючыміся дыферэнцыяламі. Падвеска пярэдніх мастоў незалежная, тарсіонная, задніх — незалежная, двухрычажная, рысорна-балансірная. Раздатачная скрыня — двухступеністая, з блакуемым міжвосевым дыферэнцыялам.

Аб'ём паліўных бакаў аўтамабіля — 1210 л.

Тэхнічныя характарыстыкі

правіць
Тэхнічныя характарыстыкі цягача МЗКЦ-74135 [3]
Колавая формула: 8х8
Рухавік: Mercedes-Benz OM441LA
Магутнасць рухавіка, кВт (к.с.): 585 (796)
Каробка перадач: аўтаматычная, Allison M6610AR
Колькасць перадач: 6 наперад, 2 назад
Габарыты
Даўжыня / шырыня / вышыня, мм: 10680 / 3070 / 4050
Дарожны прасвет, мм: 500
Вышыня сядла, мм: 1930-2050
Радыус павароту цягача, м: 15
Размеркаванне масы і нагрузак [4]
Снараджаная маса цягача, т: 25
Дапушчальная восевая маса, т:
пярэдняй восі
задняй восі

2 x 11950
2 x 16000
Дапушчальная нагрузка на ССП, т: 26

Аўтацягнік

правіць
 
Аўтацягнік МЗКЦ-74135+99942 транспартуе Т-72

Аўтацягнік складаецца з аўтамабіля-цягача МЗКЦ-74135, 3-воснага паўпрычэпа МЗКЦ-99942 грузападымальнасцю 70 т і 4-воснага прычэпа МЗКЦ-83721 грузападымальнасцю 60 т. Поўная маса такога трохзвяннога аўтацягніка складае 205,4 т.

У складзе двухзвяннога аўтацягніка (цягач МЗКЦ-74135 + паўпрычэп МЗКЦ-99942) прызначаны для перавозкі па пяску танка масай 70 т або дзвюх БМП, ці перавозкі па добрых дарогах двух танкаў ці трох БМП — у складзе трохзвяннога аўтацягніка (цягач МЗКЦ-74135 + паўпрычэп МЗКЦ-99942 + прычэп МЗКЦ-83721). Даўжыня цягача з паўпрычэпам 26300 мм. Даўжыня трохзвяннога аўтацягніка 38700 мм.

Максімальная хуткасць двухзвяннога аўтацягніка — 82 км/г, а трохзвяннога — 50 км/г. Дадатковым абсталяваннем цягача з'яўляецца лябёдка ITAG WPH-250-2 (даўжыня троса 100 м) двуххуткасная, двухбарабанная з гідрапрывадам і цягавым высілкам кожнага барабана 200 кН. Яна прызначана для таго, каб зацягнуць на паўпрычэп і сцягнуць з яго цяжкую тэхніку.

Зноскі

Спасылкі

правіць