Мабыць?
«Мабыць?» — вербацім, спектакль у дакументальным жанры, пастаўлены ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі рэжысёрам Аляксандрам Марчанкам з удзелам драматурга Дзмітрыя Багаслаўскага.[1]
Мабыць? | |
---|---|
Жанр | вербацім |
Аўтар | Дзмітрый Багаслаўскі |
Кампазітар | Ягор Забелаў |
Рэжысёр | Аляксандр Марчанка |
Кампанія | РТБД |
Працягласць | 120 хв. |
Краіна | Беларусь |
Мова | беларуская |
Год | 2014 |
Гэта першы дакументальны спектакль у Беларусі, які стаў рэпертуарным.[2]
Гісторыя стварэння
правіцьІдэя спектакля з'явілася пасля запрашэння на майстар-клас у Цэнтр Беларускай Драматургіі расейскага драматурга Любові Мульменкі, якая шмат працуе ў жанры дакументальнага тэатру. Шукаючы тэму для будучага спектакля, удзельнікі майстар-класу спыніліся на тэме «У пошуках таемнага беларуса». Аднак падчас працы тэма знікла; і стваральнікі спектакля дадаткова акрэслілі жанр як «Галасы вакол нашых пытанняў». Аляксандр Марчанка, які стаў рэжысёрам спектакля, запрасіў да працы драматурга Дзмітрыя Багаслаўскага.[1]
Сюжэт
правіцьСпектакль «Мабыць?» — гэта, згодна з законамі дакументальнага тэатру, ўвасобленыя акцёрамі маналогі людзей, у якіх папярэдне былі ўзятыя інтэрв'ю. Сярод іх — футбольны фанат, абаронца жывёл, ахвяры хатняга гвалту, рэвізор з трамваю, прадпрымальнік, госці Беларусі з розных краінаў і іншыя персанажы. Адзінае, што іх аб'ядноўвае — Беларусь. Кожнаму з герояў акцёры падчас інтэрв'ю задавалі пытанне, якімі той бачыць беларусаў. Аўтары намагаліся абвергнуць ці пацьвердзіць міфы аб працавітасці і талерантнасці беларусаў.[1]
Вядомыя асобы як прататыпы
правіцьПрататыпамі двух персанажаў сталі мастак Алесь Пушкін і рэжысёр Андрэй Саўчанка.[1]
Сцэнічныя рашэнні
правіцьДэкарацыі на сцэне адсутнічаюць, акцёры апрануты ў паўсядзённую вопратку. Рэжысёрскі прыём, які выкарыстоўваецца цягам усяго спектаклю, — надзяванне акцёрамі абутку, які перыядычна выкідваецца на сцэну, для пераўвасаблення ў іншы вобраз. Каб адлюстраваць праблему двухмоўя, адзін з акцёраў падчас маналогу ўвесь час мяняў абутак, размаўляючы па-беларуску ў адной пары абутку, па-руску — у іншай; урэшце ён застаўся ў розных ботах.[3]
Творчы склад
правіць- Аляксандр Марчанка — рэжысёр-пастаноўшчык
- Дзмітрый Багаслаўскі — драматург
- Юрый Саламонаў — мастак-пастаноўшчык
- Ягор Забелаў — кампазітар
Акцёры
правіць- Анастасія Баброва
- Алена Баярава
- Максім Брагінец
- Вераніка Буслаева
- Дзмітрый Давідовіч
- Арцём Курэнь
- Андрэй Новік
- Ганна Семяняка
- Людміла Сідаркевіч
- Максім Паніматчанка
- Ілля Ясінскі
Зноскі
- ↑ а б в г У пошуках таемнага беларуса: спектакль «Мабыць?» .
- ↑ Дзень змяняе год. Год змяняе жыццё: вынікі-2014 .(недаступная спасылка)
- ↑ Беларусы загаварылі? "Мабыць..." .(недаступная спасылка)
Спасылкі
правіць- Старонка спектакля на сайце РТБД Архівавана 1 чэрвеня 2015.
- Тут ёсць і ваша гісторыя
- Дзень змяняе год. Год змяняе жыццё: вынікі-2014(недаступная спасылка)
- Документальность как попытка честности
- Сценарист Андрей Курейчик и редактор Денис Блищ о главных событиях недели
- «Мабыць» так(недаступная спасылка)
- Уражанне ад спектакля «Мабыць?» РТБД
- Беларусы загаварылі? «Мабыць…»(недаступная спасылка)
- «Мабыць, і гэта тэатр…» Архівавана 30 снежня 2014.
- Не хавацца ад рэальнасці. «Мабыць?» Дзмітрыя Багаслаўскага
- Александр Марченко: «Рассчитываю на зрителя, который не прячется от реальности»