Анастасія Леанідаўна Баброва
Анастасія Леанідаўна Баброва (сапраўднае імя — Анастасія Піскуновіч[2]; нар. 14 жніўня 1982, Віцебск, Беларусь) — беларуская актрыса тэатра і кіно.
Анастасія Леанідаўна Баброва | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 жніўня 1982 (42 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса |
IMDb | ID 5472484 |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 14 жніўня 1982 года ў Віцебску.
З 1997 па 1998 гг. наведвала тэатральную студыю «Гармонія» (г. Полацк) пад кіраўніцтвам В. Нагорнай.
З 1999 па 2000 гг. грала ў Народным тэатры ў Полацку пад кіраўніцтвам Е. Сакольскага.
У 2000—2003 гг. вучылася ў Віцебскай вучэльні мастацтваў на спецыялізацыі «Рэжысёр-пастаноўшчык, педагог». Абараніла дыплом спектаклем «Прапанова» паводле А. Чэхава.
У 2001—2003 гг. грала ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Коласа ў Віцебску.
У 2003 г. паступіла ў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў на курс Л. Манаковай, якую скончыла ў 2007 г., атрымаўшы спецыяльнасць «Акцёр драматычнага тэатра і кіно».
З 2007 г. працуе ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі (Мінск).
Ролі ў тэатры
правіцьУ Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Коласа
правіць- «І нас пацалуе світанак», рэж. В. Баркоўскі
Дыпломныя спектаклі ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў
правіць- «Сцёпка», паводле апавяданняў В. Шукшына, рэж. А. Саўчанка — Маці Сцёпкі
- «Хам», паводле Э. Ажэшкі, рэж. А. Гарцуеў — Цётка Яўдоха
- «Пінская шляхта», паводле В. Дуніна-Марцінкевіча, рэж. К. Агароднікава — Маці
- «Хуліган», паводле к/ф «Прыгоды Пятрова і Васечкіна», рэж. А. Грыненка — Дзяўчынка
У Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі
правіць- «Жанчыны Бергмана», М. Рудкоўскі, рэж. В. Анісенка — Здань
- «Айбаліт, Бармалей, пра жывёл і Брадвей», У. Аксенкруг, рэж. С. Кавальчык — Удзельніца кардэбалету
- «П’емонцкі звер», А. Курэйчык, рэж. В. Анісенка — Манашка
- «Кабала святош» («Мальер»), М. Булгакаў, рэж. В. Анісенка і С. Кавальчык — Арманда Бежар дэ Мальер
- «Прызнанне», літаратурна-вакальная кампазіцыя, рэж. В. Анісенка — Муза
- «Прыгоды маленькай ведзьмы», А. Бычкоў па матывах казкі О. Пройслера, рэж. С. Кавальчык — Балотная ведзьма, 1-я бабулька, Снегавік
- «Каласы пад сярпом тваім», паводле рамана У. Караткевіча, рэж. В. Анісенка — Гелена
- «Раман + Юлія», Д. Балыка, рэж. В. Анісенка і К. Тарасава — Сяброўка
- «Калі скончыцца вайна», П. Пражко, рэж. В. Анісенка — Ані
- «Вяртанне Галадара», С. Кавалёў, рэж. К. Аверкава — Журналістка
- «Сёстры Псіхеі», С.Кавалёў, рэж. С. Кавальчык — Грамадзянка
- «Шчаслівы муж», Ф. Аляхновіч, рэж. М. Фарыдовіч — Леакадыя
- «Адвечная песня», Я. Купала, рэж. С. Кавальчык — Лета
- «Дзённік паэта» («Інтымны дзённік»), С. Кавалёў, рэж. В. Баркоўскі — Вольга, Вераніка
- «Чарнобыльская малітва», С. Алексіевіч, пастаноўка Бруно Бусаголя, драматург і каардынатар праграмы В. Сіманьек (Францыя), рэж. В. Анісенка
- «Гісторыя двух сабак», Я. Конеў, рэж. С. Навуменка — Тамара Іванаўна
- «Купала. Кругі раю», аўтар і рэжысёр С. Навуменка — Жняя
- «Адамавы жарты», паводле Ф. Аляхновіча, Л. Родзевіча, рэж. С. Навуменка — Магрэта
- «Дажыць да прэм’еры», М.Рудкоўскі, рэж. П. Харланчук — Каця
- «Тры Жызэлі», А.Курэйчык, рэж. А. Гарцуеў — Інга
- «Нью! Хэпі, Валентайн!», вечар сучаснай харэаграфіі, рэж. В. Скварцова
- «Бегчы з Эльсінора, альбо Гамлет навыварат», В.Понізаў, рэж. С. Паўлюк — Гертруда
- «Ціхі шэпат сыходзячых крокаў», Дз. Багаслаўскі, рэж. Ш. Дыйканбаеў — Зіна
- «Нямое каханне», рэж. І. Сігаў — Афіцыянтка
У Цэнтры беларускай драматургіі і рэжысуры
правіць- «Мае рукі», Д. Багаслаўскі, рэж. С. Анцэлевіч — Света
Ролі ў кіно
правіць- 2014 — Прыгажун і пачвара / Красавец и чудовище — Тася
- 2014 — Усе скарбы свету (серыял) / Все сокровища мира
- 2014 — Сіла любові (міні-серыял) / Сила любви — медсястра
- 2014 — Шчаслівы шанец (міні-серыял) / Счастливый шанс — Анжэла
- 2014 — Я не вярнуся / Я не вернусь — афіцыянтка
- 2013 — Не адпускай мяне (міні-серыял) / Не отпускай меня
- 2013 — Роля / Роль — эпізод
- 2013 — Асаблівасці нацыянальнай маршруткі / Особенности национальной маршрутки — гаспадыня Багданчыка
- 2013 — Сіла Веры / Сила Веры — Лена, суседка
- 2013 — Працэс / Процесс
- 2012 — Пятровіч / Петрович
- 2012 — Адналюбы (серыял) / Однолюбы — Ліза
- 2012 — Паляванне на гаўляйтэра / Охота на гауляйтера — Пыха, цяжарная знаёмая Памазан
- 2012 — Нябёсы паўсюль аднолькавыя / Небо везде одинаковое
- 2012 — Мая любімая пачвара (міні-серыял) / Моё любимое чудовище
- 2012 — Выпрабаванне вернасцю / Испытание верностью — эпізод
- 2012 — Клубнічны рай / Клубничный рай — Галка, прадавачка піражкоў
- 2012 — Яблычны спас / Яблочный спас — Галка
- 2012 — Скрасці Бельмандо (міні-серыял) / Украсть Бельмондо
- 2012 — Адваротны бок Месяца (серыял) / Обратная сторона Луны — завуч
- 2012 — Вясковая гісторыя (міні-серыял) / Деревенская история — Танька
- 2012 — Санта Лючыя (серыял) / Санта Лючия — Наташа
- 2012 — Справы сямейныя / Дела семейные — Ала, афіцыянтка
- 2012 — Васьмідзясятыя-2 / Восьмидесятые-2 — адміністратар у гатэлі
- 2012—1812: Уланская балада / 1812: Уланская баллада — эпізод
- 2011 — Сямейны дэтэктыў (серыял) / Семейный детектив — Вольга Барысава, сястра забітай
- 2011 — Навігатар (серыял) / Навигатор — Дзіна Куцікава
- 2011 — Не шкадую, не клічу, не плачу / Не жалею, не зову, не плачу
- 2011 — Талаш (міні-серыял) / Талаш — Аўгіння
- 2010 — Школа пражывання / Школа проживания — эпізод
- 2010 — Помста / Месть — сакратар Філіпа
- 2010 — Ажаніць мільянера (міні-серыал) / Женить миллионера! — Тома
- 2009 — Суд (серыял) / Суд — эпізод
- 2009 — Параза фаварыта / Крах фаворита — эпізод
- 2009 — Захопнікі / Захватчики — эпізод
- 2009 — Вольф Месінг: той, хто бачыў скрозь час (серыял) / Вольф Мессинг: Видевший сквозь время — прастытутка
- 2008 — Вырачоныя на вайну / Обреченные на войну — эпізод
Крыніцы
правіць- ↑ Кіно-тэатр.ру — 2006.
- ↑ kino-teatr.ru .