Магдалена Рудэншольд

Графіня Магдалена Рудэншольд (шведск.: Magdalena Rudenschöld, поўнае імя Magdalena Charlotta Rudenschöld[2]; 17661823) — шведская прыдворная дама, фрэйліна, мастачка[3].

Магдалена Рудэншольд
Партрэт
Род дзейнасці фрэйліна
Дата нараджэння 3 студзеня 1766(1766-01-03)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 сакавіка 1823(1823-03-05)[1] (57 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Carl Rudenschöld[d][1]
Маці Christina Sofia Bielke[d]
Commons-logo.svg Магдалена Рудэншольд на Вікісховішчы

Была ключавым удзельнікам змовы Густава Армфельта, лічыцца першай зняволенай жаночай турмы Långholmens spinnhus[sv].

БіяграфіяПравіць

 
Турма Långholmens spinnhus.

Нарадзілася 1 студзеня 1766 года ў Стакгольме ў сям’і тайнага саветніка графа Карла Рудэншольда[sv] і яго жонкі графіні Крысціны Сафіі Білке[sv], якая была ўнучкай знакамітай Крысціны Піпер.

У 1784 годзе Магдалена стала фрэйлінай прынцэсы Сафіі Альберціны, сястры Густава III і апісвалася як прыгожая і разумная жанчына. Пры двары яе называлі Мала або Малін. Яе прыхільнасці дамагаліся брат караля герцаг Карл XIII і дваранін Густаў Армфельт, фаварыт караля; Магдалена горача закахалася ў Армфельта. У 1785 годзе Армфельт ажаніўся з Хедвігай Ульрыкай Дэлагардзі, а Магдалена была яму палюбоўніцай. Лічыцца, што яна таемна нарадзіла з ім дваіх дзяцей, якія памерлі неўзабаве пасля нараджэння.

Удзел у змовеПравіць

У 1793 годзе Армфельт, які пражываў у той час за мяжой, распрацаваў планы скінуць Густава Рэйтэрхольма[sv], які валодаў вялікай уладай у перыяд рэгенцтва пры наследным прынцу (пасля забойства Густава III). Густаў Армфельт прымусіў Магдалену Рудэншэльд дзейнічаць у якасці свайго саўдзельніка, і яна стала яго прадстаўніком у Швецыі як цэнтральная фігура змоўшчыкаў. Армфельт таксама абяцаў ажаніцца на Магдалене, калі вернецца ў Швецыю пасля паспяховага перавароту. Перапіска Армфельта і Рудэншольд трапіла Рэйтэрхольму шляхам подкупу паштмайстра ў Гамбургу, праз які праходзіла ўся пошта ў Швецыю. Магдалена Рудэншольд была арыштаваная адной з першых 18 снежня 1793 года.

22 верасня 1794 года Магдалена Рудэншольд была асуджаная і прысуджаная да смяротнага пакарання за здраду, разам з Армфельтам (тым часам быў за мяжой) і двума іншымі саўдзельнікамі — Юханам Эрэнстромам і Юханам Амінафам. Яе пакаранне было заменена на ганебны слуп на плошчы Birger Jarls torg з наступным пажыццёвым зняволеннем у турме Långholmens spinnhus[sv]. Яна была пазбаўленая свайго прозвішча і статусу дваранкі.

Наступнае жыццёПравіць

Магдалена Рудэншольд была вызвалена ў лістападзе 1796 года з першым урадавым дакументам, падпісаным Густавам IV Адольфам і была высланая ў Готланд, дзе яна атрымала ферму Стэнстугу ў якасці кампенсацыі за страту здароўя і пенсіі. Яна таксама вярнула сабе імя. Першыя гады яна не пакідала востраў, але затым яна стала цалкам свабоднай у перамяшчэнні.

5 чэрвеня 1798 года ў яе нарадзіўся сын Эрык Экмансдорф Карлсан (Eric Ekmansdorff Karlsson, 1798—1848), пазней стаў афіцэрам і служыў у Лапеенранце. Па прапанове і за кошт Густава Армфельта, адказнага за яе нялёгкі лёс, Магдалена пераехала ў 1801 годзе ў Швейцарыю; таксама па рэкамендацыі Армфельта яе сына адправілі выхоўвацца ў Санкт-Пецярбург. У 1813 годзе яна вярнулася ў Швецыю, дзе дапамагала ў выхаванні дзяцей яе брата Тура Габрыэля Рудэншольда[sv]. У рэшце рэшт яна пераехала ад брата ў Стакгольм, дзе памерла 5 сакавіка 1823 года.

Магдалена Рудэншольд была адной з гераінь рамана «Kärleks ljuva plåga : En roman om Magdalena Rudenschöld» (1974) пісьменніка Пера-Марціна Хамберга[sv].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Carl-Johan Kleberg. Långholmen — den gröna ön. Monografier utgivna av Stockholms stad. ISBN 91 7031 0 19 X.
  • Svenskt konstnärslexikon del IV sid 551, Allhems Förlag, Malmö. Libris 8390296.

СпасылкіПравіць