«Магна́ты і сірата́» (польск.: Możnowładcy i sierota) — гістарычная драма Уладзіслава Сыракомлі.

Магнаты і сірата
польск.: Możnowładcy i sierota
Выданне
Першае выданне
Жанр Гістарычная драма
Аўтар Уладзіслаў Сыракомля
Мова арыгінала польская
Дата напісання 1858
Дата першай публікацыі 1859
Асобнае выданне 1859
Выдавецтва Абрагам Ас
Месца публікацыі Вільня
Пераклад на беларускую 2009
Перакладчык Ірына Багдановіч
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Поўная назва твора: «Магнаты і сірата, або Зоф’я, князёўна слуцкая» (польск.: Możnowładcy i sierota (Zofija xiężniczka słucka)). Таксама ён мае падзагаловак «гістарычная драма з XVII стагоддзя».

Драма была напісаная на працягу 10 дзён[1] ў 1858 г.[2] у Барэйкаўшчыне[3]. У 1859 г. твор выйшаў асобным выданнем у Вільні[4]. У тым жа годзе п’есу паставілі ў Кракаве[2]. Галоўную ролю князёўны сыграла каханая аўтара Гелена Кіркор, для якой твор і пісаўся[1].

Змест правіць

Дзеянне адбываецца ў 1600 г.[5] У гэтым творы адлюстраваная гісторыя змагання за сэрца князёуны Соф’і Слуцкай двух магнатаў — Януша Радзівіла і Караля Хадкевіча. Гістарычныя крыніцы не згадваюць, наколькі актыўнай у гэтай шлюбнай эпапеі была сама князёўна і ці меў яе голас хоць якое-небудзь значэнне[6].

У творы Сыракомлі слуцкая князёўна актыўны і галоўны ўдзельнік падзей, ёй належыць і прыняцце канчатковага рашэння. Драматург рамантызуе і ідэалізуе Соф’ю: яна не ахвяра ў руках лёсу, але яна гатовая да ахвяры ў імя міру і спакою ў сваім краі[6].

Беларускія пераклады правіць

На беларускую мову п’есу перакладала Ірына Багдановіч (2009)[7].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць