Магілёўскія фрэскі

Магілё́ўскія фрэ́скі — манументальны жывапіс XVII — першай паловы XIX стагоддзя ў інтэр’ерах культавых будынкаў у г. Магілёў.

Роспіс скляпення галоўнага нефа Станіславаўскага касцёла
Найбольш вядомая фрэска са Станіславаўскага касцёла з панарамай горада. 1765

Вылучаўся панаваннем стылістыкі барока, у пачатку XIX ст. выявіліся прыкметы новага стылю — класіцызму. Адыграў вялікую ролю ў аздабленні інтэр’ераў культавых пабудоў рэгіёна (гл. фрэскі касцёла і кляштара кармелітаў у Бялынічах). 3 творамі іншых відаў мастацтва магілёўскія фрэскі складалі цэльныя ансамблі, у выніку чаго адбываўся сінтэз архітэктуры і жывапісу (убранства інтэр’ера Станіславаўскага касцёла). Магілёўскае сакральнае мастацтва гэтага перыяду характарызавалася павышэннем прафесійнага ўзроўню і арыентацыяй на заходняе мастацтва, з аднаго боку, і імкненнем да фальклорных традыцый — з другога.

Твораў магілёўскага фрэскавага жывапісу захавалася няшмат: многія фрэскі загінулі ў 19301970-я гг. (Іосіфаўскі сабор, Богаяўленскі сабор, Васкрасенская царква), іншыя схаваны пад вапнавымі напластаваннямі (Пакроўская царква).

Літаратура правіць