Мадуляцыя
Мадуляцыя — працэс змены аднаго або некалькіх параметраў высокачастотнага мадуляванага вагання пад уздзеяннем адносна нізкачастотнага кіруючага мадулявальнага сігналу. У выніку спектр кіруючага сігналу пераносіцца ў вобласць высокіх частот, дзе перадача электрамагнітных сігналаў праз выпраменьванне больш эфектыўная. Перадаваная інфармацыя закладзена ў кіруючым сігнале. Ролю пераносніка інфармацыі выконвае высокачастотнае ваганне, якое завецца апорным. У якасці апорнага могуць быць скарыстаныя ваганні рознай формы, аднак часцей за ўсё ўжываюцца гарманічныя ваганні. У залежнасьці ад таго, які з параметраў апорнага вагання змяняецца, адрозніваюць віды мадуляцыі (амплітудная, частотная, фазавая і інш.). Мадуляцыя дыскрэтным сігналам завецца лічбавай мадуляцыяй або маніпуляцыяй.
Метады мадуляцыі |
---|
Аналагавая мадуляцыя |
AM · ЧМ (FM) · ФМ (PM) · QAM · SSB |
Лічбавая мадуляцыя |
АМн · ФМн · ЧМн · GMSK OFDM · COFDM · TCM |
Імпульсная мадуляцыя |
АІМ · ДМ · ІКМ · ΣΔ · ШІМ · ЧІМ · ФІМ |
Пашырэнне спектру |
DSSS · FHSS |
Гл. таксама Дэмадуляція |
Тыпы мадуляцый
правіцьАналагавая Мадуляцыя
правіць- Амплітудная мадуляцыя (АМ)
- Амплітудная мадуляцыя з адной бакавой паласой (АМзАБП) (ААМ — аднапалосная АМ)
- Балансная амплітудная мадуляцыя (БАМ) — АМ з прыгнятаннем апорнай
- Частотная мадуляцыя (ЧМ)
- Фазавая мадуляцыя (ФМ)
- Сігма-дэльта мадуляцыя (∑Δ)
Лічбавая Мадуляцыя
правіцьТыпы лічбавай мадуляцыі (маніпуляцыі)
правіць- Амплітудная маніпуляцыя (АМн)
- Частотная маніпуляцыя (ЧМн)
- Фазавая маніпуляцыя (ФМн)
- Квадратурная амплітудная маніпуляцыя (КАМ) — камбінацыя АМн і ФМн
- Мадуляцыя з пашырэннем спектру
- Шматканальная мадуляцыя (падзел з мультыплексаваннем каналаў)
Імпульсная Мадуляцыя
правіцьТыпы імпульснай мадуляцыі
правіць- Імпульсна-кодавая мадуляцыя (ІКМ або PCM — Pulse Code Modulation)
- Шыротна-імпульсная мадуляцыя (ШІМ)
- Частотна-імпульсная мадуляцыя (ЧІМ)
- Фаза-імпульсная мадуляцыя (ФІМ)
Асноўныя характарыстыкі
правіць- Энэргетычная эфектыўнасць (патэнцыйная ўстойлівасць да перашкод) характарызуе дакладнасць перадаваных звестак пры ўздзеянні на сігнал адытыўнага белага гаусаўскага шуму, пры ўмове, што паслядоўнасць сімвалаў адноўленая ідэальным дэмадулятарам. Вызначаецца мінімальным стасункам сігнал/шум, які патрэбны для перадачы звестак праз канал з імавернасцю памылкі, якая не перавышае зададзеную. Энэргетычная эфектыўнасць вызначае мінімальную магутнасць перадатчыка, патрэбную для прымальнай працы. Характарыстыкай метаду мадуляцыі з'яўляецца крывая энэргетычнай эфектыўнасці — залежнасць імавернасці памылкі ідэальнага дэмадулятара ад стасунку сыгнал/шум.
- Спектральная эфектыўнасць — стасунак хуткасці перадачы звестак да неабходнай паласы прапускання радыёканала.
- Устойлівасць да ўздзеянняў канала перадачы характарызуе дакладнасць перадаваных звестак пры ўздзеянні на сігнал спецыфічных скажэнняў: заміранні з прычыны шматпрамянёвага распаўсюджвання, абмежаванне паласы, засяроджаныя па частаце або часу перашкоды, эфект Доплера і інш.
- Патрабаванні да лінейнасці ўзмацняльнікаў. Для ўзмацнення сігналаў з некаторымі відамі мадуляцыі могуць быць скарыстаныя нелінейныя ўзмацняльнікі класа C, што дазваляе істотна знізіць энергаспажыванне перадатчыка, пры гэтым узровень пазапалоснага выпраменвання не перавышае дапушчальныя ліміты. Дадзены фактар асабліва важны для сістэм рухомай сувязі.
- Складанасць рэалізацыі мадэмаў вызначаецца вылічальным рэсурсам, патрэбным для рэалізацыі алгарытму дэмадуляцыі, і патрабаваннямі да характарыстык аналагавай часткі.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мадуляцыя