Частотная мадуляцыя
Частотная мадуляцыя (ЧМ, FM (англ.: Frequency modulation)) — від аналагавай мадуляцыі, пры якім інфармацыйны сігнал кіруе частатой апорнага вагання. У параўнанні з амплітуднай мадуляцыяй тут амплітуда застаецца сталай.
Метады мадуляцыі |
---|
Аналагавая мадуляцыя |
AM · ЧМ (FM) · ФМ (PM) · QAM · SSB |
Лічбавая мадуляцыя |
АМн · ФМн · ЧМн · GMSK OFDM · COFDM · TCM |
Імпульсная мадуляцыя |
АІМ · ДМ · ІКМ · ΣΔ · ШІМ · ЧІМ · ФІМ |
Пашырэнне спектру |
DSSS · FHSS |
Гл. таксама Дэмадуляція |
Гісторыя
правіцьПершым прапанаваў выкарыстоўваць шырокапалосную частотную мадуляцыю ў радыёсувязі амерыканскі электрык і радыёінжынер Эдвін Армстронг. У 1914 годзе ён запатэнтаваў рэгенератыўны радыёпрымач, у 1918 годзе — супергетэрадзінны і ў 1922 годзе — звышрэгенератыўны. Частотная мадуляцыя была запатэнтавана ім 26 снежня 1933 года. 6 лістапада 1935 года ў Інстытуце радыёінжынераў (папярэднік IEEE) у Нью-Ёрку Армстронг выступіў з дакладам на тэму «Спосаб змяншэння перашкод радыёсувязі з дапамогай сістэмы частотнай мадуляцыі». Даклад быў апублікаваны ў 1936 годзе.
Ужыванне
правіцьЧастотная мадуляцыя ўжываецца для высакаякаснай перадачы гукавага (нізкастотнага) сігналу ў радыёвяшчанні (у дыяпазоне УКХ), для гукавога суправаджэння тэлевізійных праграм, перадачы сігналаў колернасці ў тэлевізійным стандарце SECAM, відэазапісе на магнітную стужку, музычных сінтэзатарах.
Высокая якасць кадавання аўдыёсігнала абумоўлена тым, што ў радыёвяшчанні пры ЧМ ужываецца вялікая (у параўнанні з шырынёй спектра сігналу АМ) дэвіяцыя апорнага сігналу, а ў прыёмнай апаратуры выкарыстоўваюць абмежавальнік амплітуды радыёсігналу для ліквідацыі імпульсных перашкод. Такая мадуляцыя завецца шырокапалоснай ЧМ. У радыёсувязі ўжываецца вузкапалосная ЧМ з невялікай дэвіяцыяй чашчыні апорнай.